Кацярына I (імператрыца расійская)
Кацярына I, Марта Скаўронская (15 красавіка 1684 — 17 мая 1727) — расійская імператрыца (з 1721 як жонка дзейнага імператара, з 1725 як кіруючая імператрыца), другая жонка Пятра I Вялікага, маці імператрыцы Лізаветы Пятроўны.
Кацярына I руск.: Екатерина I | ||
![]() | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
28 студзеня 1725 — 17 мая 1727 | ||
Папярэднік | Пётр I | |
Пераемнік | Пётр II | |
Дзейнасць | суверэн | |
Веравызнанне | лютэранства, праваслаўная царква, праваслаўная царква і праваслаўе | |
Нараджэнне | 15 красавіка 1684 Рынген, Лівонія | |
Смерць | 17 мая 1727 Санкт-Пецярбург, Расія | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Раманавы | |
Бацька | Самуіл Скаўронскі | |
Маці | Elisabeth Moritz[d] | |
Муж | Пётр I | |
Дзеці | Анна Пятроўна Лізавета Пятроўна, імператрыца расійская | |
Аўтограф | ![]() | |
Манаграма | ![]() | |
Узнагароды | ||
Марта Скаўронская паходзіла з беларускіх сялян Мінскага ваяводства, прыгонных Сапегаў, католікаў. Яе бацька Самуіл Скаўронскі (паводле іншых звестак, Янка Скаўрашчук, Скаварошчанка або Скавароцкі) збег у Інфлянты, дзе арандаваў фальварак каля Марыенбурга. Бацькі Марты памерлі ў час эпідэміі, яе ўзяў на выхаванне і перавёў з каталіцтва ў лютэранства пастар Э. Глюк з Марыенбурга. У жніўні 1702 выйшла замуж за шведскага драгуна Ё. Рабэ.
На пачатку верасня 1702 пасля ўзяцця Марыенбурга расійскай арміяй трапіла ў палон да Б. Шарамецева, які перадаў яе фаварыту цара Пятра I А. Меншыкаву, а той саступіў цару. Марта прыняла праваслаўе і атрымала імя Кацярына Аляксееўна.
3 1705 фактычная жонка цара, у 1710 атрымала тытул гасударыні. Выйшла замуж за цара ў лютым 1712, нарадзіла 8 дзяцей, з якіх засталіся 2 дачкі — Ганна (1708-28), герцагіня гальштэйнская, маці расійскага імператара Пятра III, і Лізавета (1709-62), будучая расійская імператрыца. Разам з Пятром I удзельнічала ў Пруцкім паходзе 1711, дзе, ахвяраваўшы свае каштоўнасці, правяла збор грошай сярод афіцэраў і саддат, каб падкупіць турэцкага пашу і даць магчымасць арміі выйсці з акружэння. Пасля паходу Пётр I у 1714 заснаваў для ўзнагароджання жанчын ордэн святой Кацярыны. Мела ўплыў на цара. Вакол Кацярыны гуртавалася новая знаць, у т.л. выхадцы з Беларусі: А. Меншыкаў, П. Ягужынскі, П. Шафіраў і інш. Кацярына I прымала ўдзел у барацьбе супраць групоўкі царэвіча Аляксея Пятровіча, каб адхіліць яго ад трона і забяспечыць яго сваім дзецям. У 1724 каранавана як імператрыца. У тым жа годзе ледзь не страціла статус з-за любоўнай сувязі са сваім камергерам В. Монсам, які быў пакараны смерцю.
Пасля смерці Пятра I 28 студзеня 1725 дзякуючы падтрымцы гвардзейскіх палкоў і новай знаці на чале з А. Меншыкавым Кацярына I абвешчана імператрыцай. Сама Кацярына дзяржаўнымі справамі не займалася. У час яе панавання расійскі ўрад пачаў выкупляць з прыгону ў паноў на Беларусі і ў Літве братоў і сясцёр Кацярыны. Яны і іх нашчадкі ў 1742 ад імператрыцы Лізаветы Пятроўны атрымалі графскія тытулы (Скаўронскія, Гендрыкавы, Яфімоўскія). Пасля смерці Кацярыны I трон наследаваў сын царэвіча Аляксея Пятровіча Пётр II (1727—1730).
У гонар яе названы горад Екацерынбург, а таксама Кацярынінскі палац у Царскім Сяле.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Грыцкевіч А. Кацярына I // ЭГБ у 6 т. Т. 4. Мн., 1997.
- Андреев В. Представители власти в России после Петра I: Репр. воспр. изд. 1871 г. Мн., 1990.
- Буганов В. Екатерина I // Вопросы истории. 1994. № 11.