Першамайскі сельсавет (Хоцімскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці БССР
(Пасля перасылкі з Кацярынпольскі сельсавет)

Першама́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Будачка.

Першамайскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Хоцімскі раён
Уключаў 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Будачка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 11 сакавіка 1960

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Шаладонаўскі сельсавет у складзе Хоцімскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Шаладонаўка. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Кацярынполле, сельсавет перайменаваны ў Кацярынпольскі сельсавет. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Хоцімскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Касцюковіцкім раёне БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна БССР. У 1935 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Разальмоў, сельсавет перайменаваны ў Першамайскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 19 студзеня 1960 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Будачка[1]. 11 сакавіка 1960 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад Трасцінскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Будачка, Жукаўка, Кацярынполле, Міхайлоўка, Новааляксееўскі, Разальмоў і Ранняя Зорка) і ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Хоцімскага пассавета (5 населеных пунктаў: Васілёўка, Васілёўскі, Дружба, Лазоўка і Шаладонаўка)[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.