Качыныя гісторыі (2017)
«Качыныя гісторыі» (англ.: DuckTales) — амерыканскі мультсерыял, створаны Мэтам Янгбергам і Франсіска Ангонесам, выраблены Disney Television Animation для Disney XD. Мультсерыял уяўляе сабой перазапуск арыгінальнага мультсерыяла «Качыныя гісторыі» 1987 года, у якім асноўная ўвага надавалася жыццю Скруджа Мак-Дака і яго сям’і, калі яны ўдзельнічалі ў розных прыгодах па ўсім свеце і ў выдуманым горадзе Дакбургу. Перазапуск факусуюцца на новых элементах апавядання і больш глыбокіх гісторыях персанажаў, уключаючы больш актыўны ўдзел у сюжэце Дональда Дака.
Качыныя гісторыі (2017) | |
---|---|
Тып | animated television series[d] |
Жанр | adventure television series[d] і камедыйны тэлесерыял[d] |
Рэжысёр | |
Стваральнік | Carl Barks[d] |
Кампазітар | |
Студыя | Disney Television Animation[d] |
Краіна | |
Тэлеканал | Disney XD[d] і Disney Channel[d] |
…3 2 1 ← | Качыныя гісторыі |
IMDb | ID 5531466 |
Афіцыйны сайт |
Афіцыйная прэм’ера ў свеце адбылася 12 жніўня 2017 года з 44-хвілінным пілотным эпізодам на Disney XD, прымеркаваным да яго 30-годдзя (праз 30 гадоў з даты выхаду першага эпізоду арыгінала). У сакавіку 2017 года, яшчэ да пачатку трансляцыі, мультсерыял быў працягнуты другім і трэцім сезонамі[1].
З моманту выхаду перазапуск выклікаў станоўчыя водгукі крытыкаў і публікі, а таксама ў гонар мультсерыяла выйшла серыя коміксаў і некалькі анлайн-эпізодаў. 2 снежня 2020 года было абвешчана, што трэці сезон стане заключным. Мультсерыял завяршыўся 67-хвілінным фіналам пад назвай «Апошняя прыгода!». А таксама стала вядома, што з’явіцца перазапуск мультсерыяла «Цёмнакрылы Дак» і трэці сезон стане апошнім.
Зноскі
- ↑ Calvario, Liz Disney XD Renews ‘DuckTales’ Ahead Of Launch, Unveils First-Look Video. Deadline.com (March 2, 2017).