Кашалёва (Бярозаўскі раён)
Кашалёва[1] (трансліт.: Kašaliova, руск.: Кошелёво) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 25 км ад Бярозы, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Вёска
Кашалёва
|
Гісторыя
правіцьУ 1890 годзе — фальварак у Чарнякоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, які належаў Ігнацію Шэміёту, разам з фальваркам Горак у выкарыстанні памешчыка знаходзілася 2421 дзесяцін зямлі. Паводле перапісу 1897 года фальварак ва ўладанні Ганны Мікульскай.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 г — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года ўстаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Чарнякоўскай гміны Палескага ваяводства Польшчы. З 1926 года ў Равяціцкай, з 1932 — у Сігневіцкай гміне.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Пешкаўскім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля вызвалення вёскі 22 сакавіка 1945 года былі забіты ворагамі савецкай ўлады адзін з першых старшынь Боркаўскага с/с Я. А. Качаржынскі і савецкія актывісты — бацька і дачка М. Д. і Н. М. Строкі (у 1967 на іх магіле пастаўлены абеліск). З 16 ліпеня 1954 года ў Боркаўскім сельсавеце. У 1970 годзе ў калгасе «Боркі», пачатковая школа (зачынена ў 1993).
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Боркаўскага сельсавета[2].
Планіроўка
правіцьПланіровачна складаецца з крыху выгнутай, няшчыльна забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на паўднёвы ўсход, да яе ў цэнтры з поўначы прымыкае завулак.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе:
- 1897 — З двары, 21 жыхар.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 35 двароў, 74 жыхары.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ко́шалева
- ↑ Решение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» Архівавана 1 лютага 2014. (руск.)
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх