У XX стагоддзі з развіццём вытворчасці сінтэтычных фарбавальнікаў развядзенне кашанілі рэзка скарацілася, аднак натуральны кармін яшчэ выкарыстоўваецца ў некаторых галінах прамысловасці: харчовай, парфумернай і інш, а таксама для афарбоўкі гісталагічных прэпаратаў. Фарба здабываецца шляхам забойства самак насякомага ў воцатнай кіслаце, альбо ад уздзеяння высокай тэмпературы.