Кашка́йцы (саманазва: Qaşqaylar; перс.: قشقایی) — цюркскі народ у Іране. Агульная колькасць (2017 г.) — 940 000 чал.[1]

Кашкайцы
(Qaşqaylar)
Агульная колькасць 940000 (2017 г.)
Рэгіёны пражывання  Іран 
Мова кашкайская
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы азербайджанцы, туркі

Гісторыя

правіць

Кашкайцы паходзяць ад агузаў. Моўна і генетычна найбольш блізкімі да іх народамі з’яўляюцца туркі і азербайджанцы. Згодна з паданнямі саміх кашкайцаў, яны перасяліліся ў Іран пры хане Хулагу. Першапачатковым месцам іх рассялення былі землі вакол Ардэбіля ў Іранскім Азербайджане. У пачатку XVI ст. Ісмаіл I перасяліў іх на поўдзень Ірана для прадухілення нападаў партугальцаў.

Кайшкайцы падзяляліся на асобныя плямёны. Найбольш буйнымі з іх з’яўляліся дарэшуры, шашбулюк, кашкулі, фарсімадан і амалех. На чале плямён стаялі спадчынныя правадыры-ільханы. Кашкайскія плямёны мелі статус саюзнікаў шахіншахаў і карысталіся шырокай аўтаноміяй. З канца XIX ст. іх уплыў на ўрад Ірана спрабавалі выкарыстаць прадстаўнікі іншых дзяржаў. У выніку падчас I сусветнай вайны частка кашкайцаў падтрымала Германію і Асманскую Порту. Спроба шаха Рэзы Пахлеві падпарадкаваць кашкайцаў іранскім законам выклікала паўстанне ў 1921 г. У гады II сусветнай вайны кашкайцы вялі баявыя дзеянні супраць іранскай арміі, а таксама пагражалі брытанскім сілам на поўдні Ірана.

Кашкайцы паўставалі супраць іранскіх улад у 19451946 гг., 19621964 гг. Сумесная барацьба спрыяла яднанню і з’яўленню сярод іх агульнапрынятых лідараў. У 1964 г. большасць правадыроў была вымушана пакінуць Іран. Лідар кашкайскай апазіцыі Хасроў-хан Кашкай вярнуўся толькі пасля Ісламскай рэвалюцыі, аднак быў арыштаваны і публічна пакараны смерцю ў Шыразе ў 1982 г.

Культура

правіць
 
Кашкайскі чадар

Галоўным заняткам кашкайцаў здаўна з’яўляецца качавая жывёлагадоўля. Трымаюць авечак, коз, кароў, вярблюдаў, коней. Зімовыя пашы кашкайцаў знаходзяцца на поўнач ад Персідскага заліва. Увесну перакачоўваюць далей на поўнач. Распаўсюджаныя рамёствы: апрацоўка скур, выраб сыру, дываноў, ваўняных тканін і г. д. Традыцыйнае жытло — шацёр чадар.

Асноўная сацыяльная адзінка — племя тайфэ. Яно валодае пашамі і шляхамі сезонных вандровак. Плямёны падзяляюцца на роды тырэ. Кожны род мае свой статус. Паходжанне з пэўнага роду вызначае і асабісты статус чалавека. Найбольш высокае становішча ў родаў ільханаў, якія кіруюць саюзамі плямён. Буйныя роды могуць падзяляцца на падраздзяленні з некалькіх сямей. На чале родаў стаяць старэйшыны. Родавыя і племянныя старэйшыны займаюцца судом, збіраюць падаткі, прызначаюць супольныя адпрацоўкі. Частка кашкайцаў знаходзіцца па-за межамі родаў. Гэта прафесійныя рамеснікі, музыканты, наёмныя рабочыя. Яны складаюць асобны найбольш сацыяльна прыніжаны пласт насельніцтва табакатэпаст. Для іх характэрны прафесійныя карпарацыі. Сем’і звычайна малыя нуклеарныя. У паўднёвых кашкайцаў сустракаюцца сямейныя абшчыны — аб’яднанні сваякоў па мужчынскай лініі, што валодаюць агульнай маёмасцю.

Ужо ў XIX ст. паміж кашкайцамі не мелася сацыяльнай роўнасці. Ільханы і іх памагатыя ільбегі валодалі большасцю статкаў і наймалі простых суайчыннікаў за натуральную плату. Некаторыя ільханы мелі сталыя рэзідэнцыі ў гарадах. У выніку эміграцыі лідараў паўстання 19621964 гг. і Ісламскай рэвалюцыі ў Іране ўлада традыцыйных правадыроў значна скарацілася.

Кашкайцы маюць багаты вусны і музычны фальклор. Традыцыйныя святы звязаны з рэлігійным календаром.

Рэлігія

правіць

Большасць вернікаў — мусульмане-шыіты. Захоўваецца вера ў духаў і магію.

Зноскі

Спасылкі

правіць