Кашталяны менскія

Пасада менскага кашталяна з'явілася ў 1566 годзе.

Спіс кашталянаў менскіх правіць

Кашталяны менскія
Асоба Год прыняцця
пасады
Год складання
пасады
альбо смерці
Заўвагі
Мікалай Тальваш 1566 1570 Паступіў на жамойцкага кашталяна
Ян Глябовіч 1571 1585 Адначасова з 1580 падскарбі земскі літоўскі.
Паступіў на троцкага кашталяна
Міхаіл Гарабурда 1585 1586 Памер
Вацлаў Агрыпа 1586 1590 Паступіў на смаленскага кашталяна
Марцін Стравінскі 1590 1592 Паступіў на віцебскага кашталяна
Андрэй Сапега 1592 1597 Паступіў на полацкага ваяводу
Язэп Корсак 1597 1597 Паступіў на полацкага кашталяна
Пётр Дарагастайскі 1597 1600 Паступіў на мсціслаўскага ваяводу
Шчасны Галоўчынскі 1600 1610 Памер
Пётр Тышкевіч 1611 1618 Паступіў на менскага ваяводу
Аляксандр Слушка 1618 1628 Паступіў на жамойцкага кашталяна
Андрэй Завіша 1628 1630 Памер
Ян Альфонс Ляцкі 1630 1634 Паступіў на жамойцкага кашталяна
Гедэон Раецкі 1634 1649 Паступіў на менскага ваяводу
Мікалай Чацвярцінскі 1649 1659 Памер
Якуб Тэадор Кунцэвіч 1661 1661 Паступіў на жамойцкага кашталяна
Стэфан Казімір Кандзежаўскі 1661 1663 Паступіў на смаленскага кашталяна
Стэфан Русецкі 1663 1671 Памер
Аляксандр Юдзіцкі 1672 1677 Памер
Ян Павел Юдзіцкі 1677 1694 Памер
Крыштаф Есьман 1694 1697 Памер
Андрэй Пузына 1697 1701 Памер
Міхал Шчука 1701 1709 Памер
Шыман Друцкі-Любецкі 1710 1710 Памер, не паспеўшы прыняць пасаду
Ян Фрыдэрык Сапега 1711 1711 Не прыняў пасады
Тэадор Антоні Ваньковіч 1712 1712 Не прыняў пасады
Даніэль Выгоўскі 1712 1740 Памер
Аляксандр Юзэфовіч-Глябіцкі 1740 1742 Памер
Міхал Юдзіцкі 1742 5.12.1758 Памер
Ян Юдзіцкі 5.12.1758 4.1.1777 Адмовіўся ад пасады
Адам Міхал Ракіцкі 1777 1779 Памер
Адам Хмара 1779 1784 Паступіў на менскага ваяводу
Шыман Забела 23.4.1784 10.1.1787 Адмовіўся ад пасады
Шыман Забела 1787 1792 Адмовіўся ад пасады
Міхал Абуховіч 1792 1795 Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Глядзіце таксама правіць