Каўнаскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

Каўнаскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (літ.: Taikomosios ir dekoratyvinės dailės institutas) — вышэйшая мастацкая ўстанова горада Каўнаса.

Каўнаскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
(КІДПМ)
Ранейшая назва Каўнаская мастацкая школа
Заснаваны 1922
Размяшчэнне Flag of Lithuania.svgЛітва, Каўнас

ГісторыяПравіць

Заснаваны ў 1922 годзе як Каўнаская мастацкая школа. У 1939 годзе школа атрымала правы вышэйшай навучальнай установы. У маі 1940 года Каўнаская мастацкая школа і Факультэт вытанчаных мастацтваў Універсітэта Стэфана Баторыя былі рэарганізаваны ў дзве самастойныя навучальных установы: у Каўнасе — Вышэйшае вучылішча прыкладнога мастацтва, у Вільнюсе — Вільнюскае мастацкае вучылішча. У каўнаскім вучылішчы былі створаны кафедры кафедры графікі, скульптуры, дэкаратыўнага жывапісу, мастацкай керамікі, тэкстылю. У 1941 годзе, ужо пры савецкай уладзе, вучылішча стала Каўнаскім інстытутам прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (вучылішча ў Вільнюсе — Вільнюскай мастацкай акадэміяй, з 1944 года Вільнюскі мастацкі інстытут). У 1951 годзе абедзве навучальных установы былі рэарганізаваны ў Дзяржаўны мастацкі інстытут Літоўскай ССР, які дзейнічае ў Вільнюсе.

У 1959 годзе ў Каўнасе было адкрыта вячэрняе аддзяленне прыкладнога мастацтва вільнюскага Мастацкага інстытута. У 1979 годзе ў Каўнаскім аддзяленні дэкаратыўнага мастацтва пачалося навучанне на дзённым аддзяленні. У 1983 годзе Каўнаскае аддзяленне было рэфармавана ў факультэт прамысловага мастацтва.

Пасля пераўтварэння вільнюскага Мастацкага інстытута ў Вільнюскую мастацкую акадэмію каўнаскае аддзяленне ў 19912002 гадах у некалькі этапаў было ператворана ў факультэт Вільнюскай мастацкай акадэміі, які носіць гістарычную назву Каўнаскага мастацкага інстытута – Каўнаскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – з правамі юрыдычнай асобы, са сваім саветам і рэктарам.

Вядомыя настаўнікіПравіць

Вядомыя вучніПравіць

СпасылкіПравіць