Квадратура Сеціва (арганізацыя)
Квадратура Сеціва (Квадрат Сеціва па-французску) — гэта advocacy-група, якая прасоўвае лічбавыя правы і свабоды грамадзян.[7] Яна абараняе ў заканатворчай дзейнасці Францыі і Еўропы павагу да базавых прынцыпаў Інтэрнэта, сярод якіх найбольш значны — кругазварот ведаў. Квадратура Сеціва ў публічнай палітыцы палемізуе на тэмы, напрыклад, свабоды слова, рэформы капірайта, рэгулявання тэлекамунікацыйнай і сеціўнай прыватнасці.
Квадратура Сеціва | |
---|---|
LQDN | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Адрас | 19 rue Richard Lenoir, Парыж, Францыя |
Тып арганізацыі | некамерцыйная арганізацыя |
Кіраўнікі | |
Джэрэмі Зымерман, Філіп Эйграйн | |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 26 сакавіка 2008[1] |
2008, Францыя | |
Галіна | other voluntary membership organizations (France)[d][5] |
Член у | |
Закон, свабода, прыватнасць | |
www.laquadrature.net | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гэта група была заснавана ў 2008 годзе актывістамі і прыхільнікамі свабоднага праграмнага забеспячэння.[8] Яна стала агульнавядомай падчас змагання супраць закона HADOPI у Францыі, вельмі супярэчлівага праекту, які ўводзіў градуяванне адказнасці за паводзіны ў сеціве.[9] Акцыі супраць інтэрнэт-цэнзуры і за сеціўны нейтралітэт узначаліла Квадратура Сеціва, працуючы таксама па такіх тэмах, як закон LOPPSI, Тэлекамунікацыйны Пакет, альбо ACTA. У 2012 годзе спікер Квадратуры і заснавальнік Джэрэмі Зымерман (Jérémie Zimmermann) атрымаў узнагароду Pioneer за яго дзейнасць супраць ACTA.[10]
Дзейнасць Квадратуры падтрымліваецца іншымі advocacy-групамі, такімі як Фронт Электронных Межаў і Фонд Свабодных Праграм.[11] Джэрэмі Зымерман часта запрашаецца на тэлевізійныя праграмы і інтэрв’ю для паведамлення калектыўнай пазіцыі супраць закона HADOPI і Тэлекамунікацыйнага Пакета.[12]
Філіп Эйграйн (Philippe Aigrain), аўтар двух кніг па публічнай інфармацыі, — сузаснавальнік гэтага калектыву.
Паходжанне назвы
правіцьНазва паходзіць ад квадратуры круга, невырашанай матэматычнай праблемы.
Згодна з пазіцыяй групы, «немагчыма эфектыўна кантраляваць паток інфармацыі ў лічбавую эпоху законамі і тэхналогіямі без парушэння грамадзянскіх свабод і пагрозы эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю».[13] Гэты калектыў праводзіць аналогію з квадратам у сеціве як праблеме, што магла б забраць вечнасць у людзей для спазнання немагчымасці яе вырашэння.[14].
Зноскі
- ↑ а б http://www.laquadrature.net/le-debat-est-ouvert
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
- ↑ (unspecified title) Праверана 25 чэрвеня 2018.
- ↑ https://www.laquadrature.net/nous/
- ↑ SIRENE
- ↑ https://web.archive.org/web/20240305104756/https://edri.org/about-us/our-network/ Праверана 5 сакавіка 2024.
- ↑ Афіцыйная старонка
- ↑ http://www.laquadrature.net/en/squaring-net-debate-open Архівавана 26 красавіка 2013.; http://www.clubic.com/actualite-130648-quadrature-net-acte-resistance.html
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2013. Праверана 2 снежня 2013.
- ↑ https://www.eff.org/awards/pioneer/2012
- ↑ http://www.laquadrature.net/en/they-support-squaring-the-net Архівавана 5 красавіка 2013.
- ↑ http://www.digitaljournal.com/article/326070 Retrieved 2012-06-05.
- ↑ http://www.laquadrature.net/en/faq-0
- ↑ «La Quadrature du Net — Why the name „Squaring the net“?». Laquadrature.net. Retrieved 2012-09-12
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка
- Вікі Квадратуры Сеціва Архівавана 18 лістапада 2013.
- Афіцыйны твітэр акаунт