Квасоўскі сельсавет
Квасо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Квасоўка.
Квасоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Гродзенскі раён |
Уключае | 29 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Квасоўка |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 3 217 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Далінскі сельсавет у складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Сухая Даліна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Агародніцкага сельсавета[1]. 30 жніўня 1957 года ў склад Індурскага сельсавета перададзены вёскі Баброўнікі, Кунцаўшчына, Паценкі, Рагачы[2]. 11 верасня 1962 года ў склад Індурскага сельсавета перададзены населеныя пункты Балічы, Буракі, Занявічы і Ланявічы[3]. 28 ліпеня 1967 года перайменаваны ў Квасоўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Квасоўка, да сельсавета далучана частка скасаванага Баранаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Баранава, Грыўкі, Кругляны, Лікоўка і Хліставічы)[4]. 11 лютага 1972 года ў склад сельсавета з Капцёўскага сельсавета перададзены вёскі Віцькі і Гарны[5]. У верасні 1985 года ў склад Індурскага сельсавета перададзена вёска Сухая Даліна[6]. У 1977 годзе ў склад Індурскага сельсавета перададзены вёскі Кавалічы і Лаша, у склад Капцёўскага сельсавета — вёскі Баранава, Грыўкі і Кругляны[7]. 16 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Капцёўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў: Баранава, Грыўкі, Дайлідкі, Зарубічы, Кругляны, Навасёлкі, Новікі, Путна, Саломенка, скасавана вёска Свіслач Горна[8]. 28 верасня 2010 года скасавана вёска Верхняя Свіслач[9].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (30 населеных пунктаў) — 4030 чалавек[10], з іх 58,6 % — беларусы, 31,3 % — палякі, 7,0 % — рускія, 1,7 % — украінцы[11]; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 3217 чалавек[12].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1962 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 і 22 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Гродненского районного Совета депутатов от 28.09.2010 г. № 36 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Гродненского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.