Кветка шчасця
«Кветка шчасця» — опера ў 3-х дзеях з пралогам кампазітара Аляксея Туранкова пастаўленая паводле музычнай драмы Міхася Чарота «На Купалле»[1] ў 1939 годзе.
Кветка шчасця | |
---|---|
Жанр | опера |
Заснаваны на | п'есе М. Чарота «На Купалле» |
Аўтар | лібрэта В. Барысевіч, П. Броўкі і П. Глебкі |
Кампазітар | А. Я. Туранкоў |
Дырыжор | Вольга Міхайлаўна Барысевіч, Пятрусь Броўка і Пятро Глебка |
Рэжысёр | В. Барысевіч, У. М. Шахрай |
Акцёры |
Л. П. Александроўская Р. В. Млодэк А. Д. Арсенка І. М. Балоцін Д. З. Кроз |
Краіна | БССР |
Мова | беларуская |
Год | 1939 |
Пастаноўкі | 20 кастрычніка 1939 |
Гісторыя стварэння
правіцьЛібрэта оперы пісалася ў 1936—1940 гадах. Прэм'ера оперы адбылася 20 кастрычніка 1939 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета[2].
Апісанне
правіцьДырыжорам пастаноўкі быў Н. Грубін, пастаноўшчыкам — І. Шляпянаў, рэжысёрамі В. Барысевіч, У. М. Шахрай , мастак Л. Кроль[2].
Кампазітар Іван Дзяржынскі пісаў пра пастаноўку, якую ў 1940 годзе паказалі на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве[3], што «афармленне спектакля ажыццёўлена ў выглядзе аб’ёмных дэкарацый у ляпной раме, выкананай пад драўляную разьбу. Своеасаблівасць гэтага афармлення і выдатна падабраныя касцюмы ў значнай меры спрыялі поспеху гэтага добрага спектакля»[4]. У той жа дзень Д. Кабалеўскі на старонках газеты «Савецкая Беларусь» выказаўся[3] так: «Вельмі смела і таленавіта зроблена афармленне мастаком Кролем, асабліва добрыя трэці акт і заслоны»[5].
Вядома, што ў падрыхтоўцы дэкарацый да пастаноўкі ў Маскве прымаў удзел Міхась Філіповіч[6].
Акцёры
правіць- Мікіта — П. І. Засецкі (першы выканаўца)
- Надзейка — Л. П. Александроўская[7][8], Р. В. Млодак[9], В. М. Малькова
- Андрэй — А. Д. Арсенка
- Конрад — І. М. Балоцін[10]
- Русалка — Д. З. Кроз[11], Т. А. Баначыч[12]
- Ведзьма - Б. І. Вержбаловіч
- Хрысцінка - Г. І. Цэпава[13]
Узнагароды і ацэнкі
правіцьСпектакль вызначаецца паэтычнасцю, лірызмам, сувяззю з нацыянальным музычным фальклорам, дакладнасцю музычных характарыстык у абмалёўцы вобразаў, дасціпным народным гумарам[14].
Кампазітар А. Туранкоў за оперу быў удастоены ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга[15], мастак Л. Кроль за спектакль быў узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны»[3].
Пасля выканання ролі Надзейкі падчас выступлення на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве, Р. В. Млодак па вяртанні ў Мінск прысвоілі званне народнай, прычым, абыходзячы заслужаную, і запрасілі ў Вялікі тэатр[9].
Зноскі
- ↑ Папараць — кветка(недаступная спасылка)
- ↑ а б Туренков А. Е.(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ а б в НЕЗАМЕТНЫЙ ХУДОЖНИК ЛИПА КРОЛЬ (руск.)
- ↑ Известия. — 9.06.1940.
- ↑ Советская Белоруссия. — 9.06.1940.
- ↑ Міхаіл Філіповіч [Выяўленчы матэрыял] = Михаил Филиппович = Mikhail Filipovich : [альбом / аўтар тэксту і складальнік В. У. Вайцахоўская]
- ↑ Фатаграфія Л. Александроўскай у ролі Надзейкі
- ↑ Голас Александроўскай
- ↑ а б Цветок счастья Риты Млодэк(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Балоцін Ісідар Міхайлавіч(недаступная спасылка)
- ↑ КРОЗ ДОРА ЗАХАРАЎНА(недаступная спасылка)
- ↑ Этот день в истории 9 января (руск.)
- ↑ Цэпава Галіна Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- ↑ Дз. Жураўлёў (БелЭн, 2003)
- ↑ У истоков современной белорусской композиторской школы: К 120-летию со дня рождения А. Е. Туренкова (1886—1958) Архівавана 8 снежня 2012. (руск.)