Кевін Лаланд
Кевін Лаланд (19 лютага 1987, Кінгстан, Канада) — беларускі хакеіст канадскага паходжання, варатар расійскай каманды «ЦСКА» (Масква), якая выступае ў КХЛ. Удзельнік Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014 года ў складзе зборнай Беларусі.
Кевін Лаланд | |||
---|---|---|---|
| |||
Пазіцыя | Варатар | ||
Рост | 182 см | ||
Вага | 83 кг | ||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||
Нарадзіўся | Кінгстан, Антарыа, Канада | ||
Кар'ера | |||
2004—н.ч.
|
|||
Клубы | |||
![]() (2004—2007) ![]() (2007—2008) ![]() (2007—2008) ![]() (2009—2010) ![]() (2010—2011) ![]() (2011—2014) ![]() (2014—2015) |
|||
Міжнародныя медалі | |||
Чэмпіён Расіі 2014/2015 гг.
|
Кар’ераПравіць
Кевін Лаланд пачаў сваю прафесійную кар’еру ў 2003 годзе. У 2005 годзе на драфце НХЛ ён быў абраны ў 5 раўндзе пад агульным 128-м нумарам клубам «Калгары Флэймз». Да 2010 года Кевін працягваў выступаць у ніжэйшых лігах паўночнаамерыканскага хакею. У ліпені 2010 года Лаланд падпісаў кантракт з чэхаўскім «Віцязем», у складзе якога ў сезоне 2010—2011 гадоў правёў на пляцоўцы 45 матчаў з каэфіцыентам надзейнасці 2,96.
26 ліпеня 2011 года Кевін падпісаў двухбаковы кантракт з мінскім «Дынама». 16 лютага 2012 года ён прыняў беларускае грамадзянства, пасля чаго атрымаў права выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кевін Лаланд
- Профіль на сайце КХЛ