Келецкае ваяводства (1919—1939)

Келецкае ваяводства (польск.: Województwo kieleckie) — адміністрацыйная адзінка ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы. Цэнтр — Кельцы.

Келецкае ваяводства
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 14 жніўня 1919
Дата скасавання 1939
Плошча
  • 22 204 км²
Келецкае ваяводства на карце

Гісторыя правіць

Ваяводства створана 14 жніўня 1919 года паводле часовага акта аб арганізацыі адміністрацыйных улад другой інстанцыі. Цэнтрам ваяводства былі Кельцы. У склад ваяводства ўваходзілі землі былых Келецкай і Радамскай губерняў Царства Польскага разам з Чэнстахоўскім паветам.

Паводле перапісу 1921 года ў ваяводстве налічвалася 2 535 898 жыхароў. Гэта было адно з карэнных польскіх ваяводстваў: тут налічвалася 91,3 % польскага насельніцтва і 8,5 % яўрэйскага насельніцтва. 87,6 % жыхароў былі рыма-каталікамі і 11,9 % іўдзеямі.

Падчас Другой сусветнай вайны ў ваяводстве дзейнічаў польскі рух супраціўлення.