Кембрыджскі ўніверсітэт
Кембрыджскі ўніверсітэт (англ.: Univérsity of Cámbridge, лац.: Universitas Cantabrigiensis) — па часу заснавання другі ўніверсітэт у Вялікабрытаніі пасля Оксфардскага і чацвёрты ў свеце; адзін з «старадаўніх універсітэтаў Вялікай Брытаніі і Ірландыі, адзін з найбольш вядомых універсітэтаў свету, член элітнай Групы Расэл.
Ке́мбрыджскі ўніверсітэт | |
---|---|
University of Cámbridge | |
Арыгінальная назва | University of Cámbridge |
Міжнародная назва | лац.: Universitas Cantabrigiensis |
Дэвіз | лац.: Hinc lucem et pocula sacra, «Ад гэтага месца мы набываем асветніцтва і каштоўныя веды» |
Заснаваны | 1209 |
Тып | публічны |
Прэзідэнт | Філіп, герцаг Эдынбургскі |
Студэнты | 18 396[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | г. Кембрыдж, графства Кембрыджшыр, Англія, Вялікабрытанія. |
Юрыдычны адрас | University of Cambridge, The Old Schools, Trinity Lane, Cambridge CB2 1TN, UK |
Сайт | cam.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт вырас са збору вучоных людзей горада Кембрыджа, які быў створаны, мяркуючы па летапісах, у 1209 годзе навукоўцамі, якія пакінулі горад Оксфард з-за таго, што Оксфардскі студэнт забіў жыхарку горада. Універсітэты Кембрыджа і Оксфарда часта разам называюць «Оксбрыдж».
Сярод людзей, якія так ці інакш звязаныя з Кембрыджскім універсітэтам, 87 нобелеўскіх лаўрэатаў — па гэтым паказчыку ён займае адно з першых месцаў сярод вышэйшых навучальных устаноў свету.
Каледжы Кембрыджскага ўніверсітэта
правіцьУ сапраўдны момант Кембрыджскі ўніверсітэт налічвае 31 каледж, тры з якіх прымаюць толькі жанчын (Нью Хол, Ньюнхэм і Люсі Кавендыш). Астатнія 28 каледжаў — змяшаныя. Каледж Магдалены быў апошнім цалкам мужчынскім каледжам і пачаў прымаць жанчын толькі ў 1988 годзе. Два каледжа прымаюць толькі аспірантаў (англ.: post-graduate students) (Клэр Хол і Дарвін), яшчэ чатыры прымаюць пераважна дарослых студэнтаў ці аспірантаў (graduate) (Х'ю Хол, Люсі Кавендыш, Св. Эдмунд і Вулфсан). Астатнія 25 каледжаў прымаюць і студэнтаў, і аспірантаў.
У Кембрыджы ёсць некалькі тэалагічных каледжаў, напрыклад Вэстмінстэрскі каледж і Рыдлі Хол, звязаныя з універсітэтам праз Кембрыджскую тэалагічную федэрацыю.
Спіс каледжаў і гады іх заснавання:
- Peterhouse 1284
- Clare College 1326
- Pembroke College 1347
- Gonville & Caius College 1348
- Trinity Hall 1350
- Corpus Christi College 1352
- Magdalene College 1428
- King’s College 1441
- Queens' College 1448
- St Catharine’s College 1473
- Jesus College 1496
- Christ’s College 1505
- St John’s College 1511
- Trinity College 1546
- Emmanuel College 1584
- Sidney Sussex College 1596
- Downing College 1800
- Girton College 1869
- Fitzwilliam College Архівавана 13 мая 2009. 1869
- Newnham College 1871
- Selwyn College 1882
- Hughes Hall 1885
- St Edmund’s College 1896
- Murray Edwards College Архівавана 3 жніўня 2019. (New Hall) 1954
- Churchill College 1960
- Darwin College 1964
- Wolfson College 1965
- Clare Hall 1965
- Lucy Cavendish College Архівавана 25 сакавіка 2008. 1965
- Homerton College 1976
- Robinson College 1979
Выбітныя выпускнікі
правіць- Хамад ібн Іса Аль Халіфа
- Джэймс Хопвуд Джынс
- Джон Коўдэры Кендру, англійскі біяхімік
- Томас Бабінгтан Маколей, брытанскі гісторык і палітычны дзеяч
- Артур Стэнлі Эдынгтан, астраном і астрафізік
Зноскі
- ↑ Table 0b - All students FTE by institution and level of study 2004/05 (Microsoft Excel spreadsheet). Higher Education Statistics Agency. Праверана 1 чэрвеня 2008.
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.225