Кенет Мак-Мілан
Кенет Мак-Мілан (англ.: Kenneth MacMillan; 11 снежня 1929, г. Данфермлін, Вялікабрытанія — 29 кастрычніка 1992, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі артыст балета і балетмайстар.
Кенет Мак-Мілан | |
---|---|
англ.: Kenneth MacMillan | |
Дата нараджэння | 11 снежня 1929[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 29 кастрычніка 1992[1][2][…] (62 гады) ці 8 студзеня 1989[4] (59 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Жонка | Deborah MacMillan[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | харэограф, балетмайстар, артыст балета |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0534014 |
Сайт | kennethmacmillan.com |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Кенет Мак-Мілан нарадзіўся ў шатландскім мястэчку Данфермлін. Пасля пераезду ў горад Грэйт Ярмаўт ён пайшоў у сярэднюю школу. Пасля таго, як ён прачытаў у часопісе пра балет, ён зацікавіўся мастацтвам і стаў браць урокі ў Філіса Адамса.
Вучыўся ў балетнай школе трупы «Сэдлерс Уэлсбале» (Лондан). У 1946—1948 гадах саліст гэтай трупы. З 1950-х гадоў балетмайстар, у т.л. у Штутгарцкім балеце, Амерыканскім тэатры балета (Нью-Ёрк), Нямецкай гарадской оперы (Заходні Берлін, 1966—1969).
У 1970—1977 гадах дырэктар, з 1977 года мастацкі кіраўнік Каралеўскага балета Вялікабрытаніі.
Памёр Кенет Мак-Мілан падчас прэм’еры адноўленага ім спектакля «Маерлінг».
ХарэаграфіяПравіць
У 1965 годзе паставіў балет «Рамэа і Джульета» на музыку Сяргея Пракоф’ева з Марго Фонтэйн і Рудольфам Нурыевым у галоўных ролях.
Балеты «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева (1965) і «Манон» на музыку Ж. Маснэ (1974) у яго пастаноўцы ідуць на многіх сцэнах свету.
З іншых пастановак: «Канцэртныя танцы», «Агон», «Пацалунак феі» і «Вясна свяшчэнная » І. Стравінскага, «Трыяда» на музыку Пракоф’ева, «Поры года» на музыку Дж. Вердзі, «Гларыяна» на музыку Б. Брытэна, «Сфінкс» Д. Міё, «Маерлінг» на музыку Ф. Ліста, «Канец дня» на музыку М. Равеля.
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Kenneth MacMillan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Sir Kenneth MacMillan // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 5 снежня 2019.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл.
СпасылкіПравіць
- Кенет Мак-Мілан на сайце «Internet Broadway Database» (англ.)
- Кенет Мак-Мілан на сайце «Internet Movie Database» (англ.)