Кенет II
Кенет II Братазабойца (шатл. гэл.: Cináed mac Maíl Choluim, англ.: Kenneth II, памёр у 995) — кароль Альбы (Шатландыі) (971—995), сын караля Малькальма I.
Кенет II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
шатл. гэл.: Cináed mac Maíl Choluim, англ.: Kenneth II | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кулен | ||||||
Пераемнік | Канстанцін III | ||||||
Нараджэнне | 932 | ||||||
Смерць |
995 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Мак-Альпіны | ||||||
Бацька | Малькальм I | ||||||
Жонка | ірландская прынцэса з Лейнстэра | ||||||
Дзеці | Малькальм II[d], Boite mac Cináeda[d], Suibne mac Cináeda[d] і Dungal of Alba[d][1] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКенет II стаў каралём Шатландыі ў 971 годзе і адразу ж адправіўся ў паход супраць брытаў і разарыў Стратклайд, магчыма, помсцячы за гібель свайго папярэдніка Кулена. Акрамя гэтага, шатландцы падчас яго кіравання часам нападалі на Нартумбрыю. У 973 годзе Кенет са шматлікімі іншымі брытанскімі каралямі прыехаў у Чэстэр, каб засведчыць пакору Эдгару Англійскаму. Паводле легенды, гэтыя каралі грэблі ў лодцы Эдгара, якая плыла па рацэ Ды. Эдгар усталяваў мяжу паміж Англіяй і Альбай, забраўшы сабе Кумбрыю. Аднак Кенет быў ненадзейным саюзнікам. Каля 980 года ён здзейсніў тры набегі на Англію і разарыў землі аж да Чэшыра.
У 970-х гадах у Шатландыі пачалася міжусобная вайна паміж Кенетам і Амлафам. Вайна доўжылася некалькі гадоў, пакуль Кенет не забіў суперніка ў 977 годзе.
У 995 годзе ў Фетэркарне кароль быў забіты падчас банкета, прыхільнікамі Канстанціна III, пасля таго, як паспрабаваў пазбавіць яго спадчыны і завяшчаць прастол свайму сыну Малькальму II.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
правіць- Мак-Кензи Агнес. Рождение Шотландии / Перевод, научная ред., вступит. статья С. В. Иванова. — СПб.: Евразия, 2003. — 336 с. — (Clio fundationis). — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0120-0.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кенет II
- SCOTLAND, KINGS (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 20 кастрычніка 2011.