Кенэт Лейн Томпсан (англ.: Kenneth Lane Thompson нар. 4 лютага 1943) — амерыканскі піянер у галіне інфарматыкі. Большую частку сваёй кар’еры Томпсан працаваў у Bell Labs, дзе спраектаваў і рэалізаваў аперацыйную сістэму Unix. Ён таксама стварыў мову праграмавання B, прамую папярэдніцу мовы праграмавання C, і быў адным са стваральнікаў і ранніх распрацоўшчыкаў аперацыйнай сістэмы Plan 9. З 2006 года Томпсан працуе ў Google, дзе ён (сярод суаўтараў) распрацаваў мову праграмавання Go.

Кен Томпсан
англ.: Kenneth Lane Thompson
Дата нараджэння 4 лютага 1943(1943-02-04) (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці праграміст, спецыяліст у галіне інфарматыкі
Навуковая сфера інфарматыка[d] і інфарматыка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Сайт cs.bell-labs.co/w… (англ.)
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сярод іншых прыкметных унёскаў — праца над рэгулярнымі выразамі і раннімі камп’ютарнымі тэкставымі рэдактарамі QED і ed, распрацоўка спецыфікацыі UTF-8 і праца над камп’ютарнымі шахматамі, якая ўключала стварэнне фінальных гульнявых баз і шахматнай машыны Belle. У 1983 годзе ён выйграў прэмію Цьюрынга разам са сваім шматгадовым сумеснікам Дэнісам Рычы.

Зноскі