Керкіра (горад)

горад у Грэцыі

Керкіра (грэч. Κέρκυρα) — горад у Грэцыі, размешчаны на ўсходнім узбярэжжы вострава Керкіры. Адміністрацыйны цэнтр абшчыны Цэнтральная Керкіра і Дыяпонтыі-Нісі, перыферыйнай адзінкі Керкіра і перыферыі Іанічныя астравы. Насельніцтва — 24 838 чалавек (перапіс 2011 года). Самымі характэрнымі збудаваннямі горада з’яўляюцца крэпасці Палеа-Фрурыа (XII—XVI стст.) і Неа-Фрурыа (XVII ст.), у сувязі з чым горад у перыяд сярэднявечча часта называўся Кастраполіс (горад-крэпасць).

Керкіра
грэч. Κέρκυρα
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 41,905 км²
Вышыня цэнтра
10 м
Насельніцтва
  • 23 541 чал. (2021)
Тэлефонны код
2661
Паштовыя індэксы
49100
Аўтамабільны код
KY
Афіцыйны сайт
Керкіра на карце Грэцыі
Керкіра (горад) (Грэцыя)
Керкіра (горад)
Керкіра (горад) (Грэцыя)
Керкіра (горад)

Керкіра з’яўляецца месцам знаходжання шэрагу консульскіх устаноў замежных дзяржаў і духоўна-адміністрацыйным цэнтрам праваслаўнай мітраполіі Керкірскай, Паксійскай і Дыяпантыйскіх астравоў, а таксама каталіцкай архідыяцэзіі Корфу, Зантэ і Кефалініі.

У 2007 годзе гістарычны цэнтр Керкіры ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (аб’ект № 978).

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1991 31 474
2001 30 140
2011 24 838
2021 23 541

Гарады-пабрацімы

правіць

Крыніцы

правіць
  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 978
рус.англ.фр.