Керчанскі праліў
Керчанскі праліў (стараж.-грэч. Баспор Кімерыйскі) — праліў паміж Керчанскім паўвостравам на захадзе і Таманскім паўвостравам на ўсходзе, злучае Чорнае мора і Азоўскае мора.
Керчанскі праліў | |
---|---|
укр. Керченська протока, крымска-тат. Keriç boğazı, адыг. Хы ТІуалэ | |
Характарыстыкі | |
Шырыня | ад 4,5 да 15 км |
Даўжыня | 45 км |
Найбольшая глыбіня | 18 м |
Размяшчэнне | |
45°21′ пн. ш. 36°39′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Азоўскае мора |
Раздзяляе | Азоўскае і Чорнае моры |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня каля 41 км, шырыня ад 40 да 45 км, глыбіня 5-15 м. Берагі часткова нізінныя, з пясчанымі косамі, месцамі абрывістыя і скалістыя. Зімой укрыты плывучымі ільдамі.
На заходнім беразе — буйны порт Керч, звязаны чыгуначным паромам са станцыяй Каўказ. 15 мая 2018 года адбылося ўрачыстае адкрыццё аўтамабільнай часткі Крымскага моста праз Керчанскі праліў[1]. 23 снежня 2019 года запушчаны рух па чыгуначным мосце.
Міжнародны інцыдэнт у Керчанскім праліве адбыўся 25 лістапада 2018 года, калі Узброеныя сілы РФ і караблі Берагавой аховы Пагранічнай службы ФСБ Расіі з ужываннем зброі затрымалі караблі Ваенна-марскіх сіл Украіны, якія спрабавалі прайсці з Адэсы ў Марыупаль.
8 кастрычніка 2022 года на аўтамабільнай частцы Крымскага моста з боку Таманскага паўвострава адбыўся падрыў грузавога аўтамабіля, які пацягнуў за сабой узгаранне паліўных цыстэрн чыгуначнага састава, адбылося частковае абвальванне двух аўтамабільных пралётаў моста[2].
Зноскі
- ↑ blr.belta.by Архівавана 17 мая 2018.
- ↑ tass.ru
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 240.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Керчанскі праліў