Клайпеда

трэці паводле велічыні горад Літвы

Кла́йпеда (літ.: Klaipėda, ням.: Memel) — трэці паводле велічыні горад Літвы, размешчаны ў заходняй яе частцы, дзе Балтыйскае мора пераходзіць у Куршскі заліў. Адміністрацыйны цэнтр Клайпедскага павета і Клайпедскага раёна.

Горад
Клайпеда
літ.: Klaipėda
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1252
Першая згадка
1252
Плошча
  • 98 км²
Вышыня цэнтра
21 ± 1 м
Насельніцтва
  • 158 420 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
846
Паштовыя індэксы
LT-91001
Афіцыйны сайт
klaipeda.lt (літ.)
Клайпеда на карце Літвы
Клайпеда (Літва)
Клайпеда

Горад і прылеглы да яго рэгіён маюць асаблівую, адрозную ад астатняй Літвы гісторыю. Да 1923 года Клайпеда прыналежала Германіі, што адбілася на архітэктурным абліччы гэтай балтыйскай жамчужыны. У сілу сваёй гісторыі этнічнае і моўнае аблічча горада носіць шматнацыянальны характар. У ім пражывае, акрамя літоўцаў, значная колькасць рускіх, палякаў, беларусаў і шмат прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей.

Гісторыя

правіць
 
Гістарычная выява Мемеля
 
Драўляна-каркасны будынак у гістарычным цэнтры Клайпеды

Першыя паселішчы куршаў на тэрыторыі сучаснага горада вядомыя з першых стагоддзях нашай эры.

У 1240 годзе Папа Рымскі прапанаваў каралю Нарвегіі Хокану IV магчымасць захапіць Самбію. Тым не менш, пасля асабістага прыняцця хрысціянства вялікага князя Міндоўга, тэўтонскія рыцары і група крыжакоў з Любека рушылі на Самбію, у 1252 годзе быў заснаваны замак Мемельбург. Будаўніцтва замка было скончана ў 1253 годзе. У Мемелі быў заснаваны гарнізон з войска Тэўтонскага ордэна, які ачоліў дойч майстар Эбергард фон Зайнэ. Дакументы з нагоды заснавання гарнізону былі падпісаны Эбергардам і біскупам Генрыхам фон Люцэльбургам[ru] 29 ліпеня і 1 жніўня 1252 года.

Магістр Конрад фон Тырберг выкарыстоўваў крэпасць у якасці базы для далейшых паходаў уздоўж ракі Нёман супраць жамойтаў. Мемель быў беспаспяхова абложаны самбійцамі ў 1255 годзе. Да новага паселішча пачалі прыбываць мігранты з нямецкіх гарадоў, як Гольштэйна, Любека і Дортмунда. Неўзабаве ў гэты час, Мемель атрымаў сваю мянушку «Новы Дортмунд». Горад стаў галоўным горадам Курляндскай епархіі. У горадзе былі пабудаваны адзін кафедральны сабор і, па меншай меры, два парафіяльных касцёла, але развіццё замка стала дамінуючым прыярытэтам. Паводле розных крыніц, Мемель атрымаў Любекскае права ў 1254 або 1258 годзе[2].

Увесну і ўлетку 1323 года, літоўскае войска на чале з Гедзімінам перайшло Нёман, аблажыла замак Мемель і ўзяло яго праз некаторы час, прымусіўшы ордэн запрасіць перамір’е ў кастрычніку. Мельнскі мір у 1422 годзе зафіксаваў мяжу паміж Тэўтонскім ордэнам і Вялікім Княствам Літоўскім на наступныя 501 год. Абноўлены горад атрымаў кульмскае права ў 1475 годзе.

Насуперак волі свайго губернатара і камандзіра, Эрыка Браўншвайг-Вольфенбютэля, Мемель прыняў лютэранства пасля пераўтварэння дзяржавы ордэна ў Прускае княства ў складзе Каралеўства Польскага, якое здзейсніў Альбрэхт Гогенцолерн у 1525 годзе. Гэта было пачаткам працяглага перыяду росквіту горада і порта. Праз горад на экспарт ішла пшаніца з тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Прускае княства было ўспадкавана Ёганам Сігізмундам, курфюрстам Брандэнбурга, у 1618 годзе. Такім чынам Брандэнбург-Прусія павялічыла свой актыўны ўдзел у рэгіянальнай палітыцы, што значна паўплывала на развіццё горада. У 1629—1635 гадах горад быў акупаваны Швецыяй на працягу некалькіх перыядаў падчас вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1625—1629 гадоў і Трыццацігадовай вайны.

Пасля падпісання Кёнігсбергскага дагавора 1656 года курфюрст Фрыдрых Вільгельм адкрыў порт Мемеля для Швецыі. У 1660 годзе была пацверджана пруская незалежнасць ад Польшчы і Швецыі паводле Аліўскага дагавора. Пабудова абарончай сістэмы вакол усяго горада, ініцыяваная ў 1627 годзе, прыкметна змяніла статус і перспектывы горада. У лістападзе 1678 года невялікае шведскае войска ўварвалася на прускую тэрыторыю, але не здолела захапіць крэпасць Мемеля.

З 1701 года горад у Прускім каралеўстве. З 1757 да 1762 года горад быў захоплены Расійскай імперыяй, а з 1871 года трапіў у склад Германскай імперыі. Пасля Першай сусветнай вайны з 1920 года горад быў перададзены пад кіраўніцтва Антанты і тут размясціўся французскі гарнізон.

Урад Літоўскай Рэспублікі жадаў далучыць горад, але не было ні гістарычных, ні этнаграфічных падстаў для абгрунтавання такіх дзеянняў. Каб атрымаць хоць якія падставы для прад’яўлення правоў на горад, літоўцы нанялі французскіх салдат, якія пераапрануўшыся ў грамадзянскае адзенне, з лозунгамі на літоўскай мове паднялі паўстанне, якое выглядала як «жаданне старажытнага літоўскага горада» далучыцца да Літвы.

У 1924 годзе горад быў пераданы Літве, але 22 сакавіка 1939 года Германія прад’явіла ўльтыматум з патрабаваннем вяртання Клайпеды, які Літва прыняла. 28 студзеня 1945 года Клайпеда была акупавана савецкімі войскамі і далучана да Літоўскай ССР. У горадзе размешчаны Клайпедскі ўніверсітэт.

1 ліпеня 1992 года быў зацверджаны герб горада.

Геаграфія

правіць

Дзякуючы свайму адносна паўднёваму размяшчэнню Клайпеда — найбуйнейшы порт Літвы, гэта адзін з буйных незамярзальных марскіх партоў на беразе Балтыйскага мора і Куршскага заліва. Горад яшчэ ў савецкія часы набыў сабе славу папулярнага курорта.

Клімат Клайпеды
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 9,5 15,4 18,6 26,6 31,1 33,6 34,0 36,6 30,4 22,1 15,4 11,5 36,6
Сярэдні максімум, °C 0,9 0,9 4,1 10,1 15,7 18,3 21,3 21,4 17,0 11,7 5,9 2,4 10,8
Сярэдняя тэмпература, °C −1,2 −1,3 1,3 6,1 11,3 14,5 17,8 17,7 13,6 9,0 3,9 0,4 7,8
Сярэдні мінімум, °C −3,4 −3,6 −1,1 2,8 7,4 11,2 14,3 14,4 10,3 6,3 1,6 −1,6 4,9
Абсалютны мінімум, °C −32 −33,4 −22,8 −12,8 −5,2 −2,8 5,2 2,9 −3,3 −7,5 −14,6 −24,1 −33,4
Норма ападкаў, мм 64 41 45 35 38 66 69 86 79 98 98 74 792
Крыніца: Надвор'е і клімат

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
2001 193 220 [1]
2002 190 911 [1]
2003 189 526 [1]
2004 186 811 [1]
2005 183 627 [1]
2006 178 380 [1]
Год Колькасць
2007 175 389 [1]
2008 172 686 [1]
2009 170 699 [1]
2010 168 134 [1]
2011 162 898 [1]
2012 160 142 [1]
Год Колькасць
2013 158 541 [1]
2014 157 305 [1]
2015 156 141 [1]
2016 154 326 [1]
2017 151 309 [3]
2018 148 908 [4]
Год Колькасць
2019 147 892 [5]
2020 149 116 [5]
2021 152 008 [1]
2022 152 237 [5]
2023 158 420 [1]

Эканоміка

правіць
 
Клайпедскі порт

Клайпеда з’яўляецца найважнейшым эканамічны цэнтрам заходняй частцы Літвы і найбуйнейшым портам на літоўскім узбярэжжы Балтыйскага мора. Асноўныя галіны прамысловасці — хімічная і харчовая, дрэваапрацоўчая і мэблевая, упаковачная. Шырока развітыя суднабудаванне і суднарамонт. Важнае месца ў эканоміцы горада займае сфера паслуг, у якую ўваходзяць партовыя, лагістычныя, турыстычныя і многія іншыя паслугі. У горадзе налічваецца каля 2,5 тысячы прадпрыемстваў.

Асноўныя замежныя інвестары паходзяць з Даніі, Швейцарыі, Германіі, Нарвегіі, ЗША, Індыі, Украіны і Канады. У 2002 годзе на ўскраіне горада, паблізу порта, была арганізавана свабодная эканамічная зона (СЕС) плошчай у 412 га. У рамках СЕС працавала, на канец 2010 года, 17 прадпрыемстваў, з іх 40 % былі замежнымі, а інвестыцыі ў СЕС перавысілі 400 млн еўра. Наладжана вытворчасць электронных прылад, пластыкавага посуду, архітэктурнага шкла, металічных канструкцый, харчовай упакоўкі, біядызельнага паліва. Таксама працуюць рыбаапрацоўчыя і металаапрацоўчыя прадпрыемствы[6]. Да буйных прадпрыемствай харчовай прамысловасці адносіцца бровар «Швітурыс», які дзейнічае з 1784 года. У цяперашні час ён належыць канцэрну «Carlsberg».

У Клайпедзе размешчаны нафтавы тэрмінал «Klaipedos Nafta». У 2014 годзе быў адкрыты Клайпедскі тэрмінал звадкаванага прыроднага газу, пабудаваны Літвой самастойна ўсяго за 3 гады. Гэта першы тэрмінал ЗПГ у краінах Балтыі, які забяспечыць Літве энергетычную незалежнасць[7].

Транспарт

правіць
 
Паром «Вільнюс» у клайпедскім порце

Аўтамагістралі

правіць

Клапеда мае добра развітую сетку аўтадарог, якая звязвае горад з найбуйнейшымі гарадамі і прыморскімі курортамі Літвы. У Клайпедзе бяруць пачатак еўрапейскія магістралі E85 і E272.

Аўтамагістраль A1, якая праходзіць з паўднёвага ўсходу на паўночны захад Літвы, звязвае Клайпеду з найбуйнейшымі гарадамі краіны — Каўнасам і сталіцай Вільнюсам. Літоўская магістральная дарога A13 звязвае Клайпеду з курортам Палангай, міжнародным аэрапортам у Паланзе і вядзе ў латвійскі партовы горад Ліепая. Дарога, па якой праходзіць адміністрацыйная мяжа горада, служыць усходняй аб’язной дарогай Клайпеды, частка яе мае павялічаны хуткасны рэжым.

Аўтобусы

правіць

У горадзе добра развіта аўтобусная сетка. Асноўным каардынатарам аўтобусных маршрутаў з’яўляецца грамадская ўстанова «Клайпедскі пасажырскі транспарт» (літ.: Klaipėdos kelevinis transportas). Установа для выканання сваіх функцый наймае перавозчыкаў, як прадпрыемства самакіравання «Клайпедскі аўтобусны парк», гэтак і прыватных перавозчыкаў. У аўтобусах квіткі каштуюць даражэй чым у кіёсках. Большасць мяшчан карыстаюцца электронным білетам. Таксама па горадзе курсіруюць маршрутныя таксі.

Новая аўтобусная станцыя пабудавана па прынцыпе дзяржаўнага-прыватнага партнёрства і належыць прадпрыемству самакіравання «Клайпедскі аўтобусны парк». Ад аўтобуснай станцыі ідуць аўтобусныя маршруты ў многія гарады Літвы, а таксама ў Рыгу і Рыжскі аэрапорт. Таксама ад аўтавакзалу курсіруюць маршрутныя таксі да Палангі і Палангскага аэрапорта.

Вядомыя асобы

правіць
 
Біржавы мост[lt], упрыгожаны бела-чырвона-белымі сцягамі ў знак падтрымкі беларускіх пратэстоўцаў, якія выступалі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і масавага гвалту супраць мірных грамадзян

Гарады-пабрацімы

правіць
Памылка Lua: not enough memory.

Зноскі

правіць
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Magocsi, Paul Robert. «Historical Atlas of Central Europe». University of Washington Press. Seattle, 2002. p. 41. ISBN 0-295-98146-6.
  3. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  4. State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  5. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
  6. «About Us». Klaipeda Free Economic Zone.
  7. «Литва стала энергетически независимым государством». Настоящее время.
  8. https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/kudzi-kuji-japonija/3513
  9. https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/odesa-ukraina/3518
  10. https://omr.gov.ua/ua/international/goroda-partneri/klaypeda-litva/
  11. https://akhmeta.gov.ge/en/node/348
  12. https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/gdyne-gdynia-lenkija/3508
  13. https://www.gdynia.pl/bip/miasta-siostrzane,1760/klajpeda,341503
  14. http://portal.debrecen.hu/varosunk/testvervarosok/klaipeda_testvervarosok.html
  15. https://www.debrecen.hu/hu/debreceni/testvervarosok/klaipeda
  16. https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/riugenas-zasnicas-vokietija/3519
  17. https://www.sassnitz.de/seite/204148/klaip%C3%A9da.html
  18. https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/kaliningradas-rusija/3509
  19. https://www.klgd.ru/city/pasport_07052021.pdf
  20. https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/klyvlendas-cleveland-jav/3511
  21. https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/kotka-suomija/3512
  22. http://www.kotka.fi/tietoa_kotkasta/kansainvalinen_toiminta
  23. https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/liubekas-lbeck-vokietija/3515
  24. https://www.luebeck.de/de/rathaus/partnerschaften/partnerstaedte.html
  25. https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/liepoja-liepaja-latvija/3514
  26. https://www.liepaja.lv/sadraudzibas-pilsetas/
  27. https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/manheimas-mannheim-vokietija/3516
  28. https://www.mannheim.de/de/stadt-gestalten/europa-und-internationales/partner-und-freundesstaedte/klaipeda
  29. https://nola.gov/mayor/news/archive/2018/20180105-pr-mayor-landrieu,-orleans,-france-mayor/
  30. https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/scecinas-lenkija/3520
  31. https://bip.um.szczecin.pl/chapter_11296.asp?soid=FC52B7BD7A2141849DD6EC3177B83B53

Спасылкі

правіць

Памылка Lua: not enough memory. Памылка Lua: not enough memory. Памылка Lua: not enough memory. Памылка Lua: not enough memory.