Клайпедскі ўніверсітэт
Клайпедскі ўніверсітэт (літ.: Klaipėdos universitetas) — літоўская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Клайпедзе.
Клайпедскі ўніверсітэт | |
---|---|
літ.: Klaipėdos universitetas | |
| |
Арыгінальная назва | літ.: Klaipėdos universitetas |
Міжнародная назва | англ.: Klaipėda University |
Заснаваны | 1991 |
Тып | класічны ўніверсітэт |
Студэнты | 2 500 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Клайпеда |
Сайт | ku.lt |
![]() |
Агульная характарыстыка
правіцьУніверсітэт быў афіцыйна заснаваны 1 студзеня 1991 года пастановай Сейма Літвы. Новы ўніверсітэт уключыў існуючыя ў горадзе вышэйшыя навучальныя ўстановы. У сваім пачатку ён налічваў 3 000 студэнтаў і тры факультэты (гуманітарных і прыродазнаўчых навук, марской інжынерыі і педагогікі).
З тых часоў ён вырас да сямі факультэтаў і васьмі інстытутаў: прыродазнаўча-матэматычнага, гуманітарнага, марской інжынерыі, мастацтваў, педагагічнага, сацыяльных і медыцынскіх навук. Установа таксама ўключае марскі інстытут, інстытут марскога асяроддзя, інстытут бесперапынных студый, інстытут прыбярэжных даследаванняў і планавання, інстытут гісторыі і археалогіі рэгіёна Балтыйскага мора, інстытут рэгіянальнай палітыкі і планавання, інстытут мехатронікі і інстытут музыказнаўства.
Маючы каля 3 000 студэнтаў і 500 чалавек персаналу, універсітэт прапануе 54 праграмы бакалаўрыяту, 4 праграмы спецыялітэту, 48 праграм магістратуры і 11 доктарскіх праграм.
Спасылкі
правіць- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.