Кластэ́рыум (Closterium) — род аднаклетачных водарасцей сямейства кластэрыевых.

Кластэрыум

Тры віды з роду Closterium
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Closterium


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  7257
NCBI  34145
EOL  11646
IPNI  ???

Вядомы дзясяткі, паводле некаторых звестак сотні, прэснаводных відаў. Трапляюцца ў розных вадаёмах — ад эўтрофных да дыстрофных і забруджаных, на сырых скалах, імхах.

Клеткі сіметрычныя, выцягнутыя, звужаныя па канцах, у сярэдняй частцы расшыраныя, без перацяжкі; ад прамых да дугападобна сагнутых, даўжыня перавышае шырыню ў 2—3, у буйных выцягнутых відаў — больш як у 140 разоў. Абалонка бясколерная ці бурая, штрыхаваная, радзей пункцірная, з порамі. Хларапласты (1—2, часам да 20) восевыя, з падоўжанымі рэбрамі і адным ці шматлікімі, размешчанымі ў адзін восевы рад пасярэдзіне паўклеткі або хаатычна пірэноідамі. Ядро цэнтральнае. На канцах клеткі праз поры выдзяляецца слізь, якая садзейнічае руху водарасці (кулянне па падоўжанай восі). Размнажэнне — папярочнае дзяленне клеткі і кан'югацыя.

Клетка складаецца з дзвюх роўных паловак — паўклетак. Пры вегетатыўным размнажэнні кожная паўклетка дабудоўвае другую палоўку.

Літаратура правіць