Класіфікацыя камп’ютарных гульняў
Класіфікацыя камп’ютарных гульняў з’яўляецца міждысцыплінарнай катэгорыяй , якая вывучаецца ў рамках культуралогіі, філасофіі, эстэтыкі і на іх скрыжаванні[1]. Актыўна прымяняецца падыход, заснаваны на сістэме правілаў, па аналогіі з класіфікацыяй фільмаў[1].
Традыцыйная класіфікацыя па жанрах гульняў Правіць
Жанравае адрозненне гульняў пачало актыўна развівацца з сярэдзіны 1990-х гадоў. Асновай для фармавання класічнага збору жанраў паслужылі серыі гульняў. Гэтыя серыі былі ўтвораны ў выніку таго, што пасля выхаду ў свет папулярнай «арыгінальнай гульні» як афіцыйныя, так і іншыя распрацоўшчыкі працягвалі эксплуатаваць рысы першай гульні, ствараючы «клонаў»[1].
Традыцыйна вылучаемыя жанры па Кутлаліеву.[1] | ||
---|---|---|
Жанр | Сінонімы | Апісанне |
Дзеянне | Action, Эншн, Экшэн. | Якія патрабуюць добрай маторыкі, вакамера. |
Сімулятар | Simulation, Сімуляцыя. | Імітуе пэўныя напрамкі дзейнасці. |
Стратэгія | Strategy | З упорам на кіраванне рэсурсамі. |
Ролевая гульня | Role-playing Games | З развітой сістэмай змены персанажаў. |
Прыгоды | Adventure | Якія прадугледжваюць пераадоленне розных перашкоды на шляху персанажа. |
Галаваломка | Puzzle | Якія заключаюцца ў рашэнне лагічных задач, пабудаваных на агульным наборы правіл. |
Зноскі
- ↑ а б в г Кутлалиев, 2014
Літаратура Правіць
- Кутлалиев Т. Х. Жанровая типология компьютерных игр: проблема систематизации художественных средств : (ru; Автореф. дисс. канд. культорологии) / Лиманская Л. Б. — М., 2014. — 25 с. — На правах рукапісу.