Класіфікацыя кліматаў Кёпена
Класіфікацыя кліматаў Кёпена — адна з найбольш распаўсюджаных сістэм класіфікацыі тыпаў клімату.
Класіфікацыя кліматаў Кёпена | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 1884 |
Названа ад | Уладзімір Пятровіч Кёпен |
Першаадкрывальнік | Уладзімір Пятровіч Кёпен |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Класіфікацыя была распрацавана рускім кліматолагам Уладзімірам Пятровічам Кёпенам ў 1900 годзе (з некаторымі далейшымі зменамі ў 1918 і 1936 гадах, зробленымі ім самім).
Яна грунтуецца на канцэпцыі, у адпаведнасці з якой найлепшым крытэрам тыпу клімату з’яўляецца тое, якія расліны растуць на дадзенай тэрыторыі ў натуральных умовах[1].
Класіфікацыя заснавана на ўліку рэжыму тэмпературы і ападкаў. Намячаецца 5 тыпаў кліматычных зон, а менавіта:
- А — вільготная трапічная зона без зімы;
- B — дзве сухія зоны, па адной у кожным паўшар’і;
- C — дзве умерана цёплыя зоны без рэгулярнага снежнага покрыва;
- D — дзве зоны барэальнага клімату на мацерыках з рэзка выяўленымі межамі зімой і летам;
- Ε — дзве палярныя вобласці снежнага клімату.
Межы паміж зонамі праводзяцца па пэўным ізатэрмам самага халоднага і самога цёплага месяцаў і па суадносінах сярэдняй гадавой тэмпературы і гадавой колькасці ападкаў пры ўліку гадавога ходу ападкаў. Унутры зон тыпаў А, C і D адрозніваюцца кліматы з сухой зімой (w), сухім летам (s) і раўнамерна вільготныя (f). Сухія кліматы па суадносінах ападкаў і тэмпературы дзеляцца на кліматы стэпаў (BS) і кліматы пустыняў (BW), палярныя кліматы — на клімат тундры (ЕТ) і клімат вечнага (пастаяннага) марозу (EF).
Такім чынам, атрымліваецца 11 асноўных тыпаў клімату (гл. ніжэй). Для далейшай дэталізацыі ўводзяцца 23 дадатковых прыкметы і адпаведныя індэксы (а, b, c, d і т. д.), заснаваныя на дэталях ў рэжыме тэмпературы і ападкаў. Многія тыпы кліматам па класіфікацыі кліматам Кёпена вядомыя пад назвамі, звязанымі з характэрнай для дадзенага тыпу расліннасцю.
Літарныя абазначэння для кліматычнай класіфікацыі Кёпена (назвы могуць паўтарацца):
- A — трапічны і экватарыяльны;
- B — сухі, субэкватарыяльны, трапічны;
- C — умераны, субтрапічны і кантынентальны;
- D — кантынентальны, субарктычны (барэальныя);
- E — палярны, субарктычны, арктычны;
- Af — клімат трапічных лясоў;
- Aw — клімат саванн;
- BS — клімат стэпаў;
- BW — клімат пустыняў;
- Cs — клімат умерана цёплы з сухім летам (міжземнаморскі);
- Cw — клімат умерана цёплы з сухой зімой;
- Cf — клімат умерана цёплы з раўнамерным увільгатненнем;
- Ds — клімат умерана халодны з сухім летам;
- Dw — клімат умерана халодны з сухой зімой;
- Df — клімат умерана халодны з раўнамерным увільгатненнем;
- ЕТ — клімат тундры;
- EF — клімат пастаяннага марозу.
Дадатковыя літары (трэцяя для самога гарачага, чацвёртая для самога халоднага месяца ў годзе):
- i — самая моцная спякота: 35 °C і вышэй;
- h — вельмі горача: 28 — 35 °C;
- a — горача: 23 — 28 °C;
- b — цяпло: 18 — 23 °C;
- l — сярэдне: 10 — 18 °C;
- k — халаднавата: 0 — 10 °C;
- o — холадна: −10 … 0 °C;
- c — вельмі холадна: −25 … −10 °C;
- d — пакутліва холадна: −40 … −25 °C;
- e — вечная мерзлата: −40 °C і ніжэй.
Напрыклад:
- BWhl (Асуан, Егіпет) — пустынны клімат з тэмпературай ліпеня 28 — 35 °C, студзеня 10-18 °C;
- Dfbo (Масква, Расія) — умерана-халодны (кантынентальны) з тэмпературай ліпеня 18-23 ° C, студзеня −10 … 0 °C;
- Cshk (Анталья, Турцыя) — міжземнаморскі клімат з тэмпературай ліпеня 28 — 35 °C, студзеня 0 — 10 °C.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ McKnight, Tom L; Hess, Darrel (2000). "Climate Zones and Types: The Köppen System". Physical Geography: A Landscape Appreciation. Upper Saddle River, NJ: Prentice Hall. ISBN 0-13-020263-0.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
Спасылкі
правіцьКласіфікацыя кліматаў Кёпена на Вікісховішчы |