Класічная Грэцыя

Гісторыя Грэцыі

Дагістарычная Грэцыя
(да XXX ст. да н. э.)
Эгейская культура
(XXX—XII да н. э.)
Заходнеанаталійская цывілізацыя
Мінойская цывілізацыя
Кікладская культура
Эладская цывілізацыя
Мікенская цывілізацыя
Старажытная Грэцыя
(XI — 146 да н. э.)
Цёмныя стагоддзі (XI—IX)
Архаічны перыяд (VIII—VI)
Класічны перыяд (V—IV)
Эліністычны перыяд (IV — 146)
Грэцыя ў складзе Рымскай дзяржавы
Рымская Грэцыя (146 да н. э. — 330 н. э.)
Сярэднявечча і Новы час
(330—1832)
Візантыйская Грэцыя (330—1453)
Франкакратыя (1204—1458)
Асманская Грэцыя (1458—1832)
Сучасная Грэцыя
(пасля 1821)
Вайна за незалежнасць (1821—1832)
Каралеўства (1832—1924)
Другая Рэспубліка (1924—1935)
Рэжым 4 жніўня (1936—1941)
Другая сусветная вайна (1941—1944)
Грамадзянская вайна (1944—1949)
Пасляваенны час (1950—1967)
Рэжым палкоўнікаў (1967—1974)
Трэцяя Рэспубліка (з 1974)
Тэматычныя артыкулы
Ваенная гісторыя
Грэчаскія імёны
Грэчаская мова
Грэчаская літаратура

Класічная Грэцыя — перыяд у гісторыі Грэцыі, які ахоплівае 5—4 стагоддзі да нашай эры, эпоха найвышэйшага росквіту поліснага ладу.

У выніку перамогі грэкаў у грэка-персідскіх войнах (500—449 да н.э.) адбываецца бурнае развіццё Афін, ствараецца Дэласкі саюз (на чале з Афінамі). Час найвышэйшай магутнасці Афін, найбольшай дэмакратызацыі палітычнага жыцця і росквіту культуры прыходзіцца на час праўлення Перыкла (443—429 да н.э.). Барацьба паміж Афінамі і Спартай за гегемонію ў Грэцыі і супярэчнасці паміж Афінамі і Карынфам, звязаныя з барацьбой за гандлёвыя шляхі прывялі да Пелапанескай вайны (431—404 да н.э.), якая завяршылася паразай Афін.

Гарады і калоніі правіць

Самымі галоўнымі гарадамі-дзяржавамі былі Афіны і Спарта. Іншыя гарады, такія як Карынф, Халкіда, Мілет, Смірна і Эрытрэя, мелі свае традыцыі і форму кіравання. Гарады-дзяржавы разрасталіся, засноўвалі калоніі на берагах Чорнага мора, у Кірэнаіцы — на поўначы Афрыкі (Лівія), на Сіцыліі, у Паўднёвай Італіі і нават на паўднёвым узбярэжжы Францыі і Іспаніі. Грэчаскія гарады-дзяржавы супернічалі паміж сабой.

Афіны, Спарта і некаторыя іншыя гарады аб'ядноўваліся ў барацьбе супраць персаў, якая доўжылася больш за 50 гадоў, і атрымалі перамогу пры Саламіне і Марафоне ў 480 г. да н.э. З-за таго, што Спарта спужалася росту магутнасці Афін, пачалася Пелапанеская вайна, якая доўжылася 25 гадоў. Раз'яднанасць гарадоў-дзяржаў прывяла да таго, што ў 338 г. да н.э. Грэцыю заваяваў македонскі цар Філіп II — бацька Аляксандра Македонскага (Вялікага).

Мастацтва правіць

Старажытнагрэчаскае мастацтва класічнага перыяду Грэцыі прынята дзяліць на наступныя этапы:

Архітэктура правіць

У перыяд класікі атрымала развіццё рэгулярная сістэма планіроўкі гарадоў (архітэктар Гіпадам), вышэйшай гарманічнасці і тэктанічнай ураўнаважанасці дасягнула ордэрная сістэма архітэктуры (архітэктары Іктын, Калікрат). Асаблівае месца ў архітэктуры эпохі класікі займае комплекс збудаванняў Афінскага акропаля (храм Нікі Аптэрас, галоўны храм Афін — Парфенон, Пінакатэка, Прапілеі, Эрэхтэён), Храм Зеўса Алімпійскага ў Афінах.

Скульптура правіць

Скульптарамі-класікамі былі створаны вобразы дасканалых людзей у адзінстве іх духоўнай і фізічнай прыгажосці (скульптары Мірон, Паліклет з Аргаса, Алкаменам, Фідзій, Калімах, Скопас, Праксіцель, а таксама Лісіп, творчасць якога звязана і з наступным гістарычным этапам). Значная колькасць помнікаў старажытнагрэцкага мастацтва знойдзеныя на тэрыторыі былых антычных дзяржаў Паўночнага Прычарнамор'я.

Літаратура правіць

У класічную эпоху асноўнымі літаратурнымі жанрамі сталі трагедыя і камедыя, асноўныя сюжэты якіх, як і ў архаічны перыяд, звярталіся да міфалогіі. Знакамітымі аўтарамі трагедыі былі Эсхіл (525—456 да н.э.) і Сафокл (497—406 да н.э.), а таксама Еўрыпід (480—406 да н.э.). Трагедыі Эсхіла вызначаюцца тытанічнай сілай сваіх вобразаў і вызваленчымі ідэямі, таму што паэт жыў у складаны перыяд барацьбы ў Афінах з тыраніяй. Да нас дайшлі толькі некаторыя з твораў паэта. Вядомая трагедыя Эсхіла — «Праметэй прыкаваны», якая стала класікай не толькі старажытнагрэчаскай, але і сусветнай літаратуры. Прызнаным камедыёграфам быў Арыстафан (445—385 да н.э.). Змест яго камедый складае сапраўдную энцыклапедыю тагачаснага грэчаскага жыцця («Мір», «Жанчыны ў народным сходзе», «Жабы» і інш.).

Галерэя правіць

Спасылкі правіць