Класічная археалогія

Класічная або антычная археалогія — прысвечаная Старажытным Грэцыі і Рыму. Родапачынальніца ўсёй археалогіі як навукі. Узнікла ў эпоху Адраджэння. Частка антыказнаўства.

Класічная археалогія вывучае пісьмовы перыяд гісторыі Старажытных Грэцыі і Рыма[1]. Геаграфічна ахоплівае грэка-рымскі свет ад Іспаніі да Сярэдняй Азіі і Індыі, ад Паўночнай Афрыкі да Скіфіі і Сарматыі.

На тэрыторыі Грэцыі маштабныя даследаванні пачаліся пасля атрымання ёю незалежнасці ад Асманскай імперыі ў 1830 годзе — туды накіраваліся англійскія, французскія і нямецкія археолагі.

Зноскі