Клаус Хасельман (Klaus Hasselmann; нар. 25 кастрычніка 1931, Гамбург) — нямецкі фізік, акіянолаг, метэаролаг, кліматолаг, статыстык. Эмерыт-прафесар, доктар медыцынскіх навук (1957). Эмерыт дырэктар-заснавальнік Інстытута метэаралогіі Макса Планка (1974—1999), у 1988—1999 гады таксама першы навуковы дырэктар Нямецкага кліматычнага вылічальнага цэнтра. Замежны член Шведскай Каралеўскай акадэміі навук. Другі найбольш цытуемы вучоны ў галіне глабальнага пацяплення за перыяд з 1991 па 2001 гады[9]. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2021).

Клаус Хасельман
ням.: Klaus Ferdinand Hasselmann
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1931(1931-10-25)[1] (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Эрвін Хасельман[d]
Род дзейнасці фізік, метэаролаг, выкладчык універсітэта, акіянолаг, кліматолаг
Навуковая сфера кліматычны ўзор[d], кліматычная мадэль[d], Змена клімату[3], simulation[d][3] і экалагічны фактар[d][3]
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][4]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Вальтэр Тольмін[d][5]
Член у
Узнагароды
Сайт mpimet.mpg.de/en/… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1934 годзе яго сям’я эмігравала ў Англію, а ў 1949 годзе вярнулася ў Гамбург. З 1950 па 1955 гады вывучаў фізіку і матэматыку ў тамтэйшым універсітэце, дыпламаваўся пад пачаткам прафесара Карла Вігарда. Яго аднакурснікамі там былі Вольфганг Кунд і Эвальд Рыхтэр, а адным з выкладчыкаў — Паскуаль Ёрдан. З 1955 па 1957 год вывучаў фізіку і гідрааэрадынаміку ў Гётынгенскім універсітэце і Інстытуце гідрааэрадынамікі імя Макса Планка, у тым жа 1957 годзе першым атрымаў доктарскую ступень па фізіцы пад кіраўніцтвам прафесара Вальтэра Толм’ена. У 1957—1961 гады быў памочнікам-даследчыкам прафесара Карла Вігарда. У 1961—1964 гадах працаваў асістэнтам і асацыяваным прафесарам Каліфарнійскага універсітэта ў Лос-Анджэлесе. Туды яго запрасіў Уолтэр Манк, з якім ён пазнаёміўся ў тым жа 1961 годзе. У 1963 годзе хабілітаваўся ў Гамбургу, у 1964—1966 гадах працаваў лектарам універсітэта ў Гамбургу, з 1966 па 1975 гады быў прафесарам. У 1974—1999 гадах займаў пасаду дырэктара-заснавальніка Інстытута метэаралогіі Макса Планка. У 1988—1999 гады быў першым навуковым дырэктарам Нямецкага кліматычнага вылічальнага цэнтра[10]. Быў віцэ-старшынёй і членам праўлення Еўрапейскага кліматычнага форуму (сёння Глабальны кліматычны форум) на працягу многіх гадоў да 2018 года[11].

Член Еўрапейскай акадэміі (1988), Еўрапейскай акадэміі навук і мастацтваў, Нямецкага метэаралагічнага таварыства, Таварыства прыкладной матэматыкі і механікі, член Амерыканскага геафізічнага Саюза, ганаровы член Еўрапейскага Саюза навук аб Зямлі, ганаровы фела Каралеўскага метэаралагічнага таварыства (2014)[12].

Ажаніўся ў 1957 годзе, мае трох дзяцей.

Аўтар кнігі Seventy Years of Exploration in Oceanography: A Prolonged Weekend Discussion with Walter Munk (2010).

Узнагароды правіць

  • Медаль Джэймса Мэйселуэйна (1964)
  • Залаты медаль Свердрупа (1971)
  • Прэмія па ахове навакольнага асяроддзя (Нямецкага фонда аховы навакольнага асяроддзя) (1998)
  • Ганаровы доктар універсітэта Усходняй Англіі (2000)
  • Медаль Вільгельма Б’еркнеса (2002)[13]
  • Залаты медаль іспанскага ўніверсітэта Алькала (2005)
  • Прэмія IMSC (2007)[14]
  • BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award (2009)[15]
  • Нобелеўская прэмія па фізіцы (2021)[16]

Зноскі

  1. Klaus Hasselmann // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. а б в Czech National Authority Database Праверана 28 сакавіка 2023.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 красавіка 2015.
  5. а б в Матэматычная генеалогія — 1997.
  6. а б в г д е ё ж з і к https://mpimet.mpg.de/en/staff/externalmembers/klaus-hasselmann
  7. https://www.ae-info.org/ae/User/Hasselmann_Klaus
  8. https://globalclimateforum.org/portfolio-item/hasselmann/ Праверана 5 кастрычніка 2021.
  9. https://web.archive.org/web/20060927105422/http://esi-topics.com/gwarm/authors/b1a.html
  10. History of DKRZ — DKRZ
  11. Prof. Dr. Klaus Hasselmann – Global Climate Forum. Global Climate Forum. Праверана 5 October 2021.
  12. http://www.mpimet.mpg.de/en/communication/news/single-news/news/klaus-hasselmann-wird-ehrenmitglied-der-englischen-royal-meteorological-society/?tx_news_pi1%5Bcontroller%5D=News&tx_news_pi1%5Baction%5D=detail&cHash=74cabddd6e2d3a381d575c215f644f9e(недаступная спасылка)
  13. EGU — Awards & medals — Vilhelm Bjerknes Medal 2002 — Klaus Hasselmann
  14. Hasselmann
  15. https://www.mpimet.mpg.de/en/communication/news/single-news/news/bbva-foundation-frontiers-of-knowledge-award-fuer-prof-dr-klaus-hasselmann/?tx_news_pi1%5Bcontroller%5D=News&tx_news_pi1%5Baction%5D=detail&cHash=b9af6dfe0c6dcf018d81c404ea3f36cf(недаступная спасылка)
  16. Нобелевская премия по физике присуждена за моделирование земного климата

Спасылкі правіць