Клаўдзіа Маркізіа
Кла́ўдзіа Маркі́зіа (італ.: Claudio Marchisio; нар. 19 студзеня 1986, Турын, Італія) — былы італьянскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2009—2017). Выхаванец школы «Ювентуса», у якім правёў 25 гадоў сваёй футбольнай кар’еры.
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Маленькі прынц (il Piccolo Principe) | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
19 студзеня 1986[1][2] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см[6] | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг[6] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Кар’ераПравіць
«Ювентус»Правіць
У акадэміі Маркізіа доўгі час гуляў на пазіцыі другога нападніка, асацыюючы сябе са сваім кумірам Алесандра Дэль П’ера, але ва ўзросце 16 гадоў быў пераведзены ў паўабарону. У сезоне 2005/06 паводле рашэння Фабіа Капэла ён быў пераведзены ў галоўную каманду і трэніраваўся разам з асновай. У матчы супраць «Кальяры» ён трапіў у заяўку, але на поле гэтак і не выйшаў. Пазней у тым сезоне, ён вярнуўся ў прымаверу «Ювентуса», стаў яе капітанам і дапамог ёй выйграць чэмпіянат, упершыню за 12 гадоў.
Пасля відавочнага прагрэсу ў гульні ў сезоне 2008/09, Маркізіа сталі часцяком параўноўваць з легендай «Ювентуса» і зборнай Італіі мінулых гадоў, Марка Тардэлі. Спецыялісты адзначалі яго жорсткі стыль і добрае чытанне гульні. Маркізіа любіць гуляць на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, але ў стане гуляць на любой пазіцыі ў паўабароне.
У жніўні 2018 года, пасля 25 гадоў у клубе, пакінуў «Ювентус», разарваўшы кантракт па пагадненні бакоў[7].
«Зеніт»Правіць
У верасні 2018 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з санкт-пецярбургскім «Зенітам»[8]. З-за траўмы не выхадзіў на поле з лютага 2019 года. У ліпені 2019 года дамовіўся з «Зенітам» аб датэрміновым спыненні кантракта.
У кастрычніку 2019 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[9].
Нацыянальная зборнаяПравіць
12 жніўня 2009 года Маркізіа дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Італіі ў матчы супраць зборнай Швейцарыі, які скончыўся нулявой нічыёй.
ДасягненніПравіць
КлубныяПравіць
- Чэмпіён Італіі (7): 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Кубка Італіі (4): 2015, 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Суперкубка Італіі (3): 2012, 2013, 2015
- Чэмпіён Расіі: 2019
МіжнародныяПравіць
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2012
Асабістае жыццёПравіць
У чэрвені 2008 года Маркізіа ажаніўся з сваёй даўняй сяброўкай Рабертай, а ў жніўні 2009 года ў іх нарадзіўся сын Давідэ, у сакавіку 2012 года — другі сын Леанарда. Паводле іроніі лёсу, яго жонка з дзяцінства была аматарам заклятых супернікаў «б’янканеры» — «Тарына», бо яе бацька ў свой час навучаўся ў акадэміі гэтага клуба.
Зноскі
- ↑ Claudio Marchisio // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Claudio Marchisio // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ Claudio Marchisio // Transfermarkt — 2000.
- ↑ Olympedia — 2006.
- ↑ National-Football-Teams.com
- ↑ а б http://www.juventus.com/it/squadre/prima-squadra/centrocampisti/claudio-marchisio/index.php
- ↑ Маркизио покинул «Ювентус». Он провел в клубе 25 лет. by.tribuna.com
- ↑ Маркизио подписал 2-летний контракт с «Зенитом». by.tribuna.com
- ↑ Маркизио завершил карьеру футболиста. by.tribuna.com
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клаўдзіа Маркізіа
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)