Клаўдзій Пталемей

Клаўдзій Пталемей (Κλαύδιος Πτολεμαῖος, лац. Ptolemaeus), радзей Пталамей (Πτολομαῖος, Ptolomaeus) (каля. 87-165) — старажытнагрэчаскі астраном, астролаг, матэматык, оптык, тэарэтык музыкі і географ. У перыяд з 127 па 151 год жыў у Александрыі, дзе праводзіў астранамічныя назіранні.

Клаўдзій Пталамей
Κλαύδιος Πτολεμαῖος
Ptolemy 16century.jpg
Клаўдзій Пталамей ва ўяўленні мастака XVI ст.
Дата нараджэння каля 100[1][2] ці 87
Месца нараджэння
Дата смерці каля 170[4]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, географ, астраном, астролаг, тэарэтык музыкі, філосаф, музыказнавец, эпіграматыст, пісьменнік
Навуковая сфера астраномія, астралогія, матэматыка, оптыка, геаграфія, тэорыя музыкі
Месца працы Александрыя
Вядомы як аўтар «Альмагеста»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Клаўдзій Пталемей - адна з найбуйнейшых фігур у навуцы позняга элінізму. У астраноміі Пталемею не было роўных на працягу цэлага тысячагоддзя - ад Гіпарху (II ст. да н. э.) да Біруні (X-XI стст. н. э.).

Гісторыя даволі дзіўным чынам абыйшлася з асобай і працамі Пталемея. Пра яго жыццё і дзейнасць няма ніякіх згадак у сучасных яму аўтараў. У гістарычных працах першых стагоддзяў нашай эры Клаўдзій Пталемей часам звязваўся з дынастыяй Пталемеяў, але сучасныя гісторыкі лічаць гэта памылкай, якая ўзнікла з-за супадзення імёнаў (імя Пталамей было папулярным на тэрыторыі былога царства Лагідаў). Рымскі nomen (радавое імя) Клаўдзій (Claudius) паказвае, што Пталамей быў рымскім грамадзянінам і продкі яго атрымалі рымскае грамадзянства, хутчэй за ўсё, ад імператара Клаўдзія.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #118641786 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  3. encyclopedia.comHighBeam Research. Праверана 8 сакавіка 2019.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 8 сакавіка 2019.
  5. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 8 сакавіка 2019.
  6. Encyclopédie Larousse en ligne Праверана 10 сакавіка 2019.

Гл. таксамаПравіць