Клаўка

першы вядомы ўладальнік Нясвіжа

Клаўка (канец XIV ст. — 20 сакавіка 1440, Трокі) — першы вядомы ўладальнік Нясвіжа. Паводле Алега Ліцкевіча, вярхоўны пасцельнічы (падкаморы) вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. Паводле Сяргея Палехава, віленскі баярын, магчыма, родзіч жонкі або самога пана Мікалая Няміравіча, наступнага ўладальніка Нясвіжа.

Клаўка
Род дзейнасці дзяржаўны служачы
Дата нараджэння XIV стагоддзе
Дата смерці 20 сакавіка 1440
Месца смерці

Біяграфія правіць

Паводле Алега Ліцкевіча, Клаўка названы «нашым вярхоўным пасцельнічым» (Claukone nostro supremo cubiculario) сярод сведак граматы вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча ад 2 лютага 1437 года, апублікаванай Мітрафанам Доўнар-Запольскім[2]. Пасцельнічы не толькі засцілаў ложак, але і падаваў пітную ваду, напэўна, перад гэтым каштуючы яе, таму ўрад вымагаў выключнага даверу гаспадара да слугі[2]. Паводле Сяргея Палехава, захаваліся два спіскі гэтай граматы і там імя чытаецца як «Maczkone nostro supremo cubiculario», то-бок Мачка або Мацка — Мацей, Мацвей[3].

Імя Клаўка (Clauko, Clawko) вядома ў XIV—XV ст. у Польшчы і Тэўтонскім ордэне ў Прусіі як форма імя Мікалай (Nicolaus)[4]. Імя вярхоўнага пасцельнічага Клаўкі перыядычна чыталася памылкова, як Сваўка (Sławko), Сяляўка (Sielawka), Сялаўка (Селавко), што, на думку Ліцкевіча, адбывалася праз асаблівасці старабеларускага скорапісу XVI ст., калі паміж мачтамі кірылічнай літары «к» заставаўся інтэрвал і адну з мачтаў — правую, крыху выгнутую пасярэдзіне — бачылі як літару «с»[5].

Паводле Ліцкевіча, пра гібель Клаўкі, падчас забойства вялікага князя Жыгімонта 20 сакавіка 1440 года, паведамляе «Хроніка Быхаўца». Разам з вялікім князем Sławko (паводле Ліцкевіча, скажонае Клаўка) слухаў імшу ў княжацкай «лажніцы» (спальні) адной з веж «вялікага» Троцкага замка, калі забойцы ўварваліся і ўдарылі Жыгімонту ў галаву, слуга засланіў гаспадара, але быў выкінуты з вежы і загінуў.[6] Пазней, Палехаў адзначыў, што «Хроніка Быхаўца» — позняя крыніца, насычаная літаратурнымі канструкцыямі, запазычаннямі і анахранізмамі, не мае інфарматыўнай каштоўнасці датычна згаданага Sławka[3].

Вядома адно наданне вялікага князя Жыгімонта Клаўку (Клавку) — 5 «чалавек» на рацэ Морачы, не раней за 1433 год са слуцка-капыльскага ўдзелу князя Алелькі Уладзіміравіча, калі той з сям’ёю быў у зняволенні[7]. З пазнейшых крыніц вядомы і іншыя наданні. У грамаце вялікага князя Казіміра ад 17 верасня 1445 года на наданне пану Мікалаю Няміравічу Нясвіжа паведамляецца, што перад гэтым яго трымаў Клаўка (Клавко)[8]. Наданні ад вялікага князя Жыгімонта меў і сын Клаўкі — Сямён (Клавъковъ с(ы)нъ Семенец), які трымаў прынамсі 2 «чалавек» у Гавязне (цяпер Навапольцы Стаўбцоўскага раёна) паблізу Нясвіжа, напэўна, таксама вылучаных з уладанняў зняволенага князя Алелькі[7].

Нейкі Клаўка (Clauko) вядомы з запісу нейкай Сонькі (Sonyka) ад 1449 года на яго памінанне ў гэтак званым календары (памянніку) віленскіх францысканцаў з касцёла Святой Марыі на Пясках у Вільні. Сонька ў запісе названа жонкай нейкага «[…]ута» (…uth), а Клаўка — яе братам і сынам «Г[…]т[…]ўта» (G…t…lt), таксама яна памінае свайго сына Якуба, сваю дачку Беату, нейкага пана «В[…]» і свайго мужа[9].

Паходжанне паводле Ліцкевіча правіць

З сукупнасці звестак, Ліцкевіч бачыць магчымасць атаясняць Клаўку з прадстаўніком жамойцкага баярскага роду Гетаўтавічаў — Мікалаем Гетаўтавічам (Mikołaj Gotoltowicz)[4]. Баярын Гетаўт (Gethowoth, Gettoth) з блізкага акружэння вялікага князя Вітаўта ў 1409 годзе быў цівуном у Бірштанах і браў удзел у заняцці Жамойці[10]. Вітаўт надаў Гетаўту землі ў Крэўскім старостве[11]. У 1413 годзе Гетаўт адаптаваны ў Гародлі польскім шляхецкім родам гербу «Копач»[10]. Ад вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча каля 1437/1438 года Гетаўт (Кгетолт) атрымаў «чалавека» ў Расейнскай воласці Жамойці[10].

Вядома 5 сыноў Гетаўта — Войтка, Дорг, Монька, Мікалай і Георгій[12]. На думку Ліцкевіча, да іх трэба дадаць і дачку Соньку. Такім чынам, згаданага Сонькай ў памяннікавым запісе яе і Клаўкі (Мікалая) бацьку — «Г[…]т[…]ўта» (G…t…lt), можна чытаць як Гетаўта (Gottvlt, Gettvlt)[4], а пана «В[…]» — як іх брата Войтку[2].

Мікалай Гетаўтавіч валодаў маёнткамі Бакшты і Куцішкі, якія пасля яго смерці перайшлі дачцэ Ганне, жонцы баярына Будылы або Будылавіча Мангірдавіча[10]. На думку Ліцкевіча, гэтыя Бакшты і Куцішкі трэба атаясняць з вёскай Бакшты Мядзельскага раёна і былой вёскай Куцішкі Пастаўскага раёна на поўнач ад гарадскога пасёлка Свір, па абодвух берагах Страчы. Ганна, і напэўна Мікалай Гетаўтавіч, валодала толькі часткай Бакштаў і Куцішак, іншую частку напэўна трымаў Георгій Гетаўтавіч, бо пазней яе трымалі яго ўдава і сын[13]. Георгій Гетаўтавіч быў сведкам дакумента свірскага князя Яна Крыга ад 1443 года, што пацвярджае лакалізацыю Бакштаў і Куцішак[13].

Гетаўтавічы, прынамсі галіна брата Мікалая Гетаўтавіча — Георгія Гетаўтавіча, разам з якім ён валодаў прынамсі Бакштамі і Куцішкамі, на думку Ліцкевіча, былі шчырымі католікамі, блізкімі да віленскага францысканскага асяродка. Сам Георгій Гетаўтавіч быў сведкам надання свірскага князя Яна Крыга і яго жонкі Дароты віленскім францысканцам у 1443 годзе. Унук Мікалая Гетаўтавіча — сын яго дачкі Ганны і Будылы Мангірдавіча — Станіслаў Будылавіч, таксама ў 1486 годзе ахвяраваў францысканскаму касцёлу на Пясках у Вільні. Таму, на думку Ліцкевіча, невыпадкова, што Сонька, калі яна дачка Гетаўта, таксама ахвяравала віленскім францысканцам і даручыла ім маліцца за спачын душ сваіх крэўных.[2]

Алег Ліцкевіч таксама выказаў здагадку, што з імем Клаўкі могуць быць звязаны даўнія паселішчы паблізу Нясвіжа[2]. У XIX ст., паводле «Геаграфічнага слоўніка Польскага каралеўства», за 3 вярсты на поўнач ад Нясвіжа яшчэ быў засценак Слаўкава Слуцкага павета, уласнасць Радзівілаў[2]. Другое паселішча — вёска Слаўкава, ёсць і цяпер за 2-3 км на ўсход ад Нясвіжа[2]. Побач Слаўкава знаходзіцца гарадзішча Замкавішча, якое цяпер лічыцца першапачатковым «дваром»-замкам Нясвіжа. Магчыма, гэтыя паселішчы першапачаткова называліся «Клаўкава» і з часам перайначаны, як гэта адбылося з імем самога Клаўкі (Клаўка→Слаўка)[2].

Гетаўтавічы і Клаўка, паводле Ліцкевіча
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гетаўт
цівун бірштанскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Войтка
 
Дорг
 
Монька
 
 
Мікалай
(Клаўка)
вярхоўны пасцельнічы
 
 
 
Георгій
дзяржаўца брацлаўскі
∞Ганна
 
 
 
Сонька
∞[Гімб]ут
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
ГрыгорыйМіхнаКахна
 
Сямён
 
Ганна
∞Будыла
 
Георгій
 
Якуб
 
Беата
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Станіслаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Зноскі

Літаратура правіць

  • Ліцкевіч А. Яшчэ раз пра «Пачаткі Нясвіжа»: першая пісьмовая згадка і асоба нобіля Клаўкі // Герольд Litherland. — Горадня-Менск: 2013. — № 19. — С. 44-53.
  • Полехов С. В. Наследники Витовта. Династическая война в Великом княжестве Литовском в 30-е годы XV века (руск.). — М.: «Индрик», 2015. — С. 189. — 712 с., ил. — ISBN 978-5-91674-366-1.
  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / Перакл. з літоўск. А. Мікус; Навук. рэд. М. Макараў.. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-006-2.