Клейнод
Клейнод[1][2], або кляйнот[3], таксама наверша[2] — элемент герба, верхняя частка прылбіцы[3].
Кейнод ўяўляе сабой упрыгажэнне, якое размяшчаецца на прылбіцы, над каронай і нярэдка паўтарае гербавую выяву альбо яе элемент. У якасці клейнода могуць таксама ўжывацца птушыныя крылы, рогі, дэталі ўзбраення, жывёлы, страусавае альбо паўлінавае пер'е[2] і іншыя рэчы. Клейнод з'яўляўся сродкам ідэнтыфікацыі асобы, бо нават тыя, хто знаходзіўся ў блізкім сваяцтве і мелі аднолькавыя гербавыя выявы, мелі розныя клейноды[3].
Тэрмін
правіцьДля апісання геральдычных выяў на прылбіцы ў беларускай геральдыцы выкарыстоўваецца некалькі тэрмінаў: «нашлемнік», «наверша», «навершнік» і «грэбень». На думку геральдыста Аляксея Шаланды найбольш удалым і абгрунтаваным з'яўляецца тэрмін «кляйнот», які трапіў у беларускую мову з польскай («klejnot»), куды, у сваю чаргу, прыйшоў з нямецкай («kleinot»). Спачатку слова мела значэнне каштоўнасці, дарагой і багата аздобленай рэчы, на якіх (пярсцёнкаў, сыгнетах, пячатках, упрыгожаннях і г.д.) часта змяшчаліся гербы ўладальнікаў, што спрыяла пераносу сэнсу гэтага слова на іх[3].
Яшчэ ў першай палове XVIII ст. геральдыст князь Ю. А. Ябланоўскі не ўжываў тэрмін «кляйнот», а выкарыстоўваў словазлучэнне «знакі на гелме». Толькі ў XIX — пачатку XX ст. кляйнот (кляйнод) стаў атаясамляцца з нашлемнікам[3].
Зноскі
- ↑ Герб. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- ↑ а б в Цітоў А. К. Геральдыка Беларусі. — Мн.: МФЦП, 2010.— 144 с.: іл. ISBN 978-985-454-500-4.
- ↑ а б в г д Аляксей Шаланда. Таямнічы свет беларускіх гербаў: Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага. — Мінск: Янушкевіч. — 220 с., [12] л. іл. с. — ISBN 978-985-90346-1-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клейнод