Клеменс Барычэўскі

Клеменс Барычэўскі (1828, Вільня - ?) - беларускі скульптар.

Клеменс Барычэўскі
Дата нараджэння 1828
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Род дзейнасці скульптар
Вучоба

Біяграфія правіць

Скончыў у 1851 годзе Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. З 1861 годзе жыў у Парыжы.

Творчасць правіць

Працаваў у галіне партрэтнай скульптуры розных форм (бюсты, медалі), надмагільных помнікаў, максімальна выкарыстоўваючы пластыку розных матэрыялаў (гіпс, мармур, бронза). У творах пераважала рэлігійная тэматыка. Сярод твораў: бюсты генерала В. Замойскага (1867), Л. Нядзведскага (1869), французскага мастака Э. Дэлакруа (1873), рускага філосафа Р. Вырубава, публіцыста З. Кржыжаноўскага-Лакруа[fr] (абодва 188?), эпітафія А. Чартарыйскаму (1866-1868), партрэтныя мельёны і інш. Работы Барычэўскага з 1867 года дэманстраваліся ў парыжскіх салонах.

Літаратура правіць