Клеменс Брэнтана
Клеменс Брэнтана (ням.: Clemens Brentano; 9 верасня 1778, Эрэнбрайтштайн — 28 ліпеня 1842, Ашафенбург) — нямецкі паэт-рамантык, навеліст і драматург, найбуйнейшы прадстаўнік гейдэльбергскага кола рамантыкаў. Абапіраючыся на народнапесенную творчасць, ён значным чынам удасканаліў нямецкі верш і вызначыў надалей развіццё рамантычнай паэзіі ў Германія[6]. Лірыка К. Брэнтана, зрабіла пераварот у нямецкай паэзіі, паўплывала на творчасць іншых рамантыкаў, асабліва Г. Гейнэ.
Клеменс Брэнтана | |
---|---|
Clemens Brentano | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Клеменс Брэнтана дэ ла Рош |
Дата нараджэння | 8 верасня 1778[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 ліпеня 1842[1][4][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Peter Anton Brentano[d] |
Маці | Maximiliane Brentano[d] |
Жонка | Sophie Mereau[d] і Auguste Bußmann[d] |
Дзеці | Magdalena Maria Brentano[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
Кірунак | рамантызм |
Мова твораў | нямецкая |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Творчасць
правіцьЛітаратурную дзейнасць пачаў пад уплывам Людвіга Ціка. Адыход ад тэматыкі і стылю іенскіх рамантыкаў назіраецца ў рамане «Годві» (1801), камедыі «Понсе дэ Леон» (1804).
Увёў у нямецкую паэзію тэму любоўных пакут, непадуладнага чалавеку ірацыянальнага пачуцця. Найбольшую вядомасць набылі вершы т. зв. рэйнскага цыкла: «Плывец у лодцы», «Вясёлыя музыканты», «Рыбак сядзеў у лодцы» і інш. Верш «Ларэлея» сам нарадзіў народнае паданне, стаў сімвалам рамантычнага мастацтва і натхніў многіх еўрапейскіх паэтаў. З 1810-х г. у творчасці К. Брэнтана ўзмацніліся рэлігійныя пошукі, што адбілася ў духоўных вершах, навелах «Гісторыя сумленнага Касперла і прыгажуні Анерль», «Тры арэхі», «З летапісу вандроўнага шкаляра», у лірычнай драме «Заснаванне Прагі» (1815).
Аўтар сатырычных казак («Казка пра Гокеля і Гінкель» і інш.), оперных лібрэта. Разам з Людвігам Ахімам фон Арнімам выдаў трохтомны зборнік фальклору «Чароўны рог хлопчыка» (па-нямецку: Des Knaben Wunderhorn, 1806—08), які аказаў вялікі ўплыў на працэс фармавання нямецкай паэзіі.
Яго ўплыў зазналі Генрых Гейнэ, Іозеф фон Айхендорф, Жэрар дэ Нерваль, Гіём Апалінер і іншыя еўрапейскія аўтары, якія стваралі адмысловыя варыяцыі на сюжэт брэнтанаўскай балады «Ларэлей» пра рэйнскую прыгажуню, што вабіла юнакоў і губіла іх насуперак сваёй волі, а сама пакутвала без узаемнага кахання.
Беларускія пераклады
правіцьШэраг вершаў Клеменса Брэнтана пераклаў на беларускую мову Уладзімір Папковіч[7].
Зноскі
- ↑ а б Брентано, Клеменс // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IVа. — С. 648.
- ↑ Clemens Brentano
- ↑ Brentano, Klemens // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 4. — P. 496.
- ↑ Hettner H. Brentano, Clemens // Allgemeine Deutsche Biographie — L: 1876. — Т. 3. — S. 310–313.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118515055 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Святлана Малюковіч. «Блакітную кветку шукаю…»: Рамантычная лірыка паэтаў Германіі // Роднае слова. — 1999. — № 2. — С. 34—36.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
правіць- Сініла Г. В. Брэнтана // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клеменс Брэнтана
- Brentano-Bibliographie (pdf-Dokument)(недаступная спасылка) wird von der Redaktion der Frankfurter Brentano-Ausgabe, Freies Deutsches Hochstift, Frankfurt am Main, in unregelmäßigen Abständen aktualisiert
- Plan und Stand der Frankfurter Brentano-Ausgabe (FBA) Архівавана 13 сакавіка 2009.
- Kommentierte Linksammlung Архівавана 24 красавіка 2006. bei der Universitätsbibliothek der Freien Universität Berlin