Адкрыць галоўнае меню

Клеменс Аляксандр Вінклер (ням.: Clemens Alexander Winkler, 26 снежня 1838, Фрайберг (Саксонія) — 8 кастрычніка 1904, Дрэздэн) — нямецкі хімік-тэхнолаг, які адкрыў хімічны элемент германій (1881).

Клеменс Аляксандр Вінклер
ням.: Clemens Alexander Winkler
Winkler Clemens.jpg
Дата нараджэння 26 снежня 1838(1838-12-26)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 1904(1904-10-08)[1][3] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Клеменс Аляксандр Вінклер на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям’і хіміка, вучыўся ў Берцэліуса. Першапачатковую адукацыю Вінклер атрымаў у школах Фрайберга, Дрэздэна і Хемніца. У 1857—1859 гадах вучыўся ва Фрайбергскай горнай акадэміі, пасля чаго некаторы час працаваў на хімічных прадпрыемствах, у 1864 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Лейпцыгскім універсітэце. З 1873 па 1902 год Вінклер быў прафесарам хімічнай тэхналогіі і аналітычнай хіміі ць Фрайбергскай акадэміі, у 1896—1899 гадах — яе дырэктарам. Вінклер быў абраны членам Шведскай каралеўскай акадэміі навук у 1892 годзе.

У 1893 годзе Вінклер пераехаў у Гамбург, дзе ажаніўся са сваім «першым каханнем» Таняй Браўн. У 1902 годзе Вінклер падаў у адстаўку з пасады прафесара. Памёр ад раку ва ўзросце 66 гадоў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118769324 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118769324 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Clemens Winkler // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Винклер Клеменс Александр // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.