Клецкая бітва (5 жніўня 1506) — бітва паміж войскам ВКЛ на чале з Міхаілам Глінскім і войскам крымскіх татар, якое вялі сыны Менглі-Гірэя — Бэці і Бурнаш.

Літоўска-татарскія войны
Клецкая бітва, гравюра XVI ст.
Клецкая бітва, гравюра XVI ст.
Дата 5 жніўня 1506
Месца ваколіцы Клецка
Вынік перамога войска Вялікага Княства Літоўскага
Праціўнікі
Вялікае Княства Літоўскае Крымскае ханства
Сілы бакоў
6—7 тыс. чал. ад 6 да 12 тыс. чал.

Перадгісторыя

правіць

На тэрыторыю ВКЛ татары ў колькасці 12 тыс. (па іншых звестках 6 тыс.) уварваліся ў ліпні, дайшлі да Слуцка і Клецка, адтуль распускалі загоны на Навагрудак і Ліду. Кароль і вял. кн. Аляксандр пра татарскі наезд даведаўся ў Лідзе, куды прыехаў з жонкай Аленай Іванаўнай, дваром і скарбам. Хворы Аляксандр загадаў адвезці яго назад у Вільню, а кіраўніцтва дзяржаўнымі справамі даручыў гетману С. Кішку і маршалку дворнаму М. Глінскаму. З панскіх почтаў і наёмнай конніцы было сабрана 6—7 тыс. войска. Яно некалькі дзён стаяла каля Навагрудка, а 4 жніўня, калі была атрымана інфармацыя, што галоўны татарскі кош (лагер) знаходзіцца пад Клецкам, войска рушыла туды. Па дарозе захварэў Кішка і кіраўніцтва войскам пераняў Глінскі.

Ход і вынікі бітвы

правіць
 

Раніцай 5 жніўня конніца падышла да Клецка і спынілася перад р. Лань. На супрацьлеглым беразе стаялі падрыхтаваныя да бою татары. Некалькі гадзін ішла перастрэлка. За гэты час войска ВКЛ падрыхтавала 2 гаці, па якіх коннікі пачалі пераправу. Па правай гаці пераправа ішла хутчэй, татары атакавалі правае крыло, нанеслі вялікія страты. Глінскі прыспешыў рух левага крыла і імклівым ударам конніцы разрэзаў татарскае войска на дзве часткі. Правае крыло таксама перайшло ў наступленне. Частка татараў трапіла ў абцугі, іншыя пачалі ўцякаць. Харугвы Глінскага пайшлі ў пагоню, бралі палонных каля Слуцка, Петрыкава, на ўкраінскіх шляхах. Было вызвалена каля 40 тыс. нявольнікаў, якіх татары збіраліся весці ў Крым, узята 30 тыс. коней.

Хан Менглі-Гірэй пад уражаннем ад вынікаў бітвы стаў на пэўны час саюзнікам ВКЛ.

Ушанаванне памяці

правіць

На месцы бітвы пастаўлены помнік (1996).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць