Будынак Клецкай ешывы

(Пасля перасылкі з Клецкая ешыва (Клецк))

Клецкая ешыва (іўр.: עץ חיים) — колішняя ешыва ў горадзе Клецку Мінскай вобласці.

Славутасць
Клецкая ешыва
53°03′58″ пн. ш. 26°37′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Клецк
Канфесія іўдаізм
Архітэктурны стыль мадэрн
Заснавальнік Ісер Залман Мелцэр
Будаўніцтва 19271929 гады
Map

Гісторыя правіць

Ешыва была заснавана ў 1897 годзе ў горадзе Слуцку і ў 1921 годзе пераехала ў Клецк. Узвядзенне будынка распачалося ў 1927 годзе і было завершана ў 1929 годзе. Пэўную частку гісторыі выконвала ролю і сінагогі.

Пасля Другой сусветнай вайны выкарыстоўвалі як дом культуры, потым — як краму[1].

Архітэктура правіць

Прамавугольны ў плане аднапавярховы будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны ўваход вылучаны двухпавярховым рызалітам, завершаным шчытом з люнетам у цэнтры. Фасад раскрапаваны вуглавымі лапаткамі, карнізам простага профілю, ліштвамі рознавялікіх лучковых аконных праёмаў. Прамавугольная ў плане зала з двух бакоў мае двух’ярусныя галерэі. Перакрыццё выканана на металічных бэльках[2].

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць