Клецкі ешыбот
Клецкі ешыбот (іўр.: עץ חיים) — будынак колішняй яўрэйскай духоўнай семінарыі ў горадзе Клецку Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Клецкі ешыбот | |
---|---|
![]() | |
53°03′58″ пн. ш. 26°37′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Клецк |
Канфесія | іўдаізм |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Заснавальнік | Ісер Залман Мелцэр |
Будаўніцтва | 1927—1929 гады |
Глобус Беларусі | globustut.by/kleck/index… |
![]() |
Гісторыя
правіцьЕшыбот быў заснавана ў 1897 годзе ў горадзе Слуцку і ў 1921 годзе пераехаў у Клецк. Узвядзенне будынка распачалося ў 1927 годзе і было завершана ў 1929 годзе. Пэўны час будынак выконваў і ролю сінагогі.
Пасля Другой сусветнай вайны выкарыстоўвалі як дом культуры, потым — як краму[1].
Архітэктура
правіцьПрамавугольны ў плане аднапавярховы будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны ўваход вылучаны двухпавярховым рызалітам, завершаным шчытом з люнетам у цэнтры. Фасад раскрапаваны вуглавымі лапаткамі, карнізам простага профілю, ліштвамі рознавялікіх лучковых аконных праёмаў. Прамавугольная ў плане зала з двух бакоў мае двух’ярусныя галерэі. Перакрыццё выканана на металічных бэльках[2].
Выкладчыкі
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ На реконструкцию Клецкой иешивы требуется порядка 970 тысяч долларов
- ↑ Падарожнічаем разам: горад Клецк (частка першая — Клецк гістарычны)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2020. Праверана 30 студзеня 2020.
Спасылкі
правіць- Ешыбот | Клецк
- Клецкі ешыбот на сайце Глобус Беларусі (руск.)