Клоўска (станцыя метро)
Клоўская (укр.: Кло́вська, вымаўленне ) — 31-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Сырэцка-Пячэрскай лініі, паміж станцыямі «Палац Спорту» і «Пячэрская». Адкрыта 31 снежня 1989 года пад назвай «Мечнікава» у складзе першай чаргі Сырэцка-Пячэрскай лініі. Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 года, ад назвы гістарычнай мясцовасці Клоў, дзе станцыя размешчана.
«Клоўская» укр.: Кловська | |
---|---|
Сырэцка-Пячэрская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 31 снежня 1989 года |
Праектная назва | Вуліца Мечнікава |
Ранейшыя назвы | Мечнікава |
Раён | Пячэрскі |
Акруга | Клоў |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 103,0 м |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц | Мечнікава, Леаніда Першамайскага |
Час адкрыцця | 5:47 |
Код станцыі | 316 |
Суседнія станцыі | Пэчэрска (станцыя метро) і Станцыя метро Палац Спорту, Кіеў |
![]() |
Сырэцка-Пячэрская лінія
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
КанструкцыяПравіць
Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і два з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаюцца паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Пілоны вузкія, абліцаваныя белым мармурам. Скляпенні выкананы з афарбаванага ліставога алюмінію. Агульнае афармленне станцыі лаканічнае, у светлых танах, без выкарыстання адмысловых дэкаратыўных элементаў. У тарцы цэнтральнай залы — кампазіцыя на біялагічную тэматыку (у гонар біёлага Іллі Мечнікава), якая сімвалізуе біялагічную ванну ў выглядзе арачнага контррэльефа з лакальнага белага мармуру, у цэнтры якой — чорная мармуровая сфера.
Сярэдняя зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з трохстужачным аднамаршавым эскалатарам злучана з падземным вестыбюлем, які выходзіць у падземны пераход на вул. Мечнікава. Наземны вестыбюль адсутнічае.
Рэжым працыПравіць
Адкрыццё - 05:47, закрыццё - 0:11 Адпраўленне першага цягніка ў напрамку:
- ст. «Сырэц» - 05:58
- ст. «Чырвоны хутар» - 05:52
Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку:
- ст. «Сырэц» - 00:27
- ст. «Чырвоны хутар» - 00:18
ФатаздымкіПравіць
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 17 студзеня 2021. (укр.)
- Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 25 лістапада 2010. (руск.)
- Абмеркаванне станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 17 кастрычніка 2011. (руск.)
- Вэб-энцыклапедыя Кіева Архівавана 20 кастрычніка 2007. (укр.)