Клуб Сяргея Алейнікава
Клуб Сяргея Алейнікава — адзін з трох ганаровых клубаў, заснаваны рэдакцыяй газеты “Прессбол” (разам з клубам бамбардзіраў і клубам "сухіх" варатароў). Уключае футбалістаў, якія сыгралі 500 і больш матчаў на вышэйшым узроўні. Названы ў гонар выбітнага айчыннага футбаліста Сяргея Алейнікава, які першы сыграў гэту колькасць матчаў у прафесійным футболе.
Умовы ўключэння
правіцьУ клуб уключаюцца футбалісты, якія сыгралі 500 і больш матчаў у: 1) вышэйшых лігах (дывізіёны 1) чэмпіянатаў Беларусі, СССР і замежных краін; 2) у розыгрышах Кубкаў Беларусі, СССР і іншых краін на ўсіх стадыях (у Англіі, Францыі і Японіі — яшчэ і ў Кубках ліг); 3) у складзе нацыянальнай, алімпійскай і маладзёжнай зборных Беларусі і СССР; 4) у еўрапейскіх клубных кубкавых турнірах (Кубак чемпіёнаў/Ліга чэмпіёнаў, Кубак УЕФА/Лігі Еўропы УЕФА, Кубку кубкаў і Кубак Інтэртота) у складзе беларускіх (з 1992 года), савецкіх (да 1992 года) і замежных клубаў; 5) у Суперкубках Беларусі, СССР і іншых краін.
Склад клуба
правіцьНа студзень 2023 года ў клуб уваходзяць[1]:
- Аляксандр Глеб (731 матч)
- Аляксандр Юрэвіч (709)
- Ігар Стасевіч (660)
- Дзмітрый Ліхтаровіч (651)
- Сяргей Гурэнка (615)
- Станіслаў Драгун (605)
- Раман Васілюк (597)
- Аляксандр Шагойка (591)
- Віталь Радзівонаў (582)
- Аляксандр Кульчы (578)
- Валянцін Бялькевіч (576)
- Аляксей Панкавец (562)
- Цімафей Калачоў (555)
- Сяргей Алейнікаў (554)
- Алег Страхановіч (545)
- Алег Вераціла (540)
- Аляксандр Бычанок (539)
- Сяргей Кісляк (539)
- Сяргей Амельянчук (535)
- Ігар Ражкоў (523)
- Максім Бардачоў (521)
- Генадзь Блізнюк (518)
- Андрэй Зыгмантовіч (518)
- Аляксандр Паўлаў (517)
- Павел Рыбак (515)
- Дзмітрый Камароўскі (512)
- Максім Скавыш (510)
- Сяргей Крывец (504)
- Андрэй Лявончык (504)
- Арцём Канцавы (502)
Найбліжэйшым кандыдатам на ўступленне з’яўляецца Аляксандр Мартыновіч — 493 матчы.
Зноскі
- ↑ Клуб Сергея Алейникова. Драгун в топ-6 (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (9 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2023. Праверана 13 студзеня 2023.
Спасылкі
правіць- Клуб Сергея Алейникова. Их цель — курс “500” http://www.pressball.by/articles/football/others/80390