Клюні́ (фр.: Cluny) — былое бенедыкцінскае абацтва ў Верхняй Бургундыі, недалёка ад Макона.

Кляштар
Клюні
Cluny
Абацтва Клюні ў 2004 годзе
Абацтва Клюні ў 2004 годзе
46°26′03″ пн. ш. 4°39′33″ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Дэпартамент Сона і Луара
Канфесія Каталіцызм
Епархія Ацёнская дыяцэзія[d] і Territorial abbey of Cluny[d]
Ордэнская прыналежнасць Бенедыкцінцы, Клюнійская кангрэгацыя
Тып Абацтва
Архітэктурны стыль раманскі стыль
Заснавальнік Гільём I Аквітанскі
Дата заснавання 909
Статус ліквідавана ў 1790 годзе, захаваўся шэраг пабудоў
Сайт cluny-abbaye.fr/en/
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

У верасні 909 года герцаг Аквітаніі Гільём I Набожны заснаваў на базе сваёй вілы Клюні бенедыкцінскі кляштар святых Пятра і Паўла. Першым настаяцелем стаў абат Бернон.

Адметнай рысай Клюні было тое, што кляштар быў выняты з-пад улады як свецкіх кіраўнікоў, так і мясцовага біскупа і падпарадкоўваўся непасрэдна Папе. Неўзабаве кляштар, у якім выконваўся строгі бенедыкцінскі статут, стаў на чале невялікі кангрэгацыі з сямі кляштароў.

 
План абацтва

Другім настаяцелем кляштара быў святы Адон Клюнійскі, які стаў адной з галоўных дзеючых асоб Клюнійскай рэформы. У 931 годзе Папа Ян XI дараваў абату Адону прывілей прымаць пад сваю юрысдыкцыю кляштары, якія праводзілі ў сябе Клюнійскую рэформу, сутнасць якой складалася ў адраджэнні строгага духоўнага і аскетычнага жыцця ў перыяд заняпаду манаства. Гэты прывілей спрыяў хуткаму росту кангрэгацыі з цэнтрам у Клюні, нягледзячы на магутнае процідзеянне французскага епіскапата, які не жадаў губляць кантроль над французскімі кляштарамі. Пры абаце Адылоне (994—1049) да Клюні адносілася ўжо большая частка французскіх і бургундскіх кляштараў. Пры настаяцелях Гуга Клюнійскім (1049—1109) і Пятры Вялебным (1122—1157) само абацтва дасягнула росквіту, а кангрэгацыя перасягнула межы сучаснай Францыі, клюнійскія кляштары з'явіліся ў Італіі, Іспаніі, Англіі, Германіі і Польшчы, а агульны лік іх набліжаўся да 2000.

Кляштар карыстаўся вялікім уплывам і аўтарытэтам у грамадстве. Абаты Клюні аказвалі істотны ўплыў на рэлігійную і свецкую палітыку. З абацтва выйшла 12 кардыналаў і некалькі Пап, у тым ліку Папа Рыгор VII, ініцыятар Грыгарыянскай рэформы, якая шмат у чым базіравалася на падмурку Клюнійскай рэформы. З першых дзевяці настаяцеляў Клюні пяцёра былі прылічаны да ліку святых. У Клюні строга сачылі за дысцыплінай, надавалі вялікае значэнне аскетызму. Асаблівая ўвага надавалася поўнай глыбокай пашане здзяйсненню літургіі, працяглым малітвам. Паколькі ў абацтве заахвочвалася маўчанне, у Клюні выпрацавалася асаблівая мова жэстаў. У XII стагоддзі манастырская бібліятэка налічвала 570 манускрыптаў і была адной з самых вялікіх у Еўропе.

 
Клюні III (рэканструкцыя)

Першы храм абацтва (Клюні I) быў пабудаваны пры абаце Берноне ў 927 годзе. У канцы X стагоддзя пры абатах Маёлі і Адылоне царква была цалкам перабудавана (Клюні II). Гіганцкая базіліка, вядомая як Клюні III, была збудавана ў 1088—1095 гадах і аказала моцны ўплыў на раманскі стыль у архітэктуры. Даўжыня базілікі складала 187 м, вышыня — 30 метраў, што рабіла яе самай вялікай царквой Еўропы аж да будаўніцтвы Сабора Святога Пятра.

З XIII стагоддзя пачаўся паступовы заняпад абацтва, выкліканы фінансавымі праблемамі, паслабленнем манастырскіх нораваў і ўзвышэннем іншых манаскіх ордэнаў, у першую чаргу цыстэрцыянцаў, іншай рэфарматарскай галіны бенедыкцінцаў, і зноў створаных жабрацкіх ордэнаў. У 1516 годзе кароль Францыі дамогся права прызначаць абатаў Клюні, што прывяло да яшчэ большага заняпаду кляштара. У 1562 годзе Клюні быў цалкам разрабавана гугенотамі.

Абацтва Клюні было зачынена пасля Вялікай французскай рэвалюцыі ў 1790 годзе, трыма гадамі пазней спалена і разрабавана сялянамі. У 1798 годзе рэшткі абацтва былі прададзены і некалькі дзесяцігоддзяў выкарыстоўваліся як каменяломня. Да нашых дзён захавалася толькі каля 10 % працэнтаў базілікі Клюні III, у тым ліку паўднёвая званіца. Захаваныя пабудовы былі рэстаўраваны ў XX стагоддзі. У наш час у будынках абацтва размяшчаецца навучальная ўстанова — клюнійскі цэнтр Нацыянальнай вышэйшай школы мастацтваў і рамёстваў.

Першыя абаты кляштара

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць