Клясціцкая ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя на рацэ Нішча ў Клясціцах Расонскага раёна Віцебскай вобласці[1]. Плаціна ўтварае Клясціцкае вадасховішча. Капітальна адрэмантавана (1994), вызначаная магутнасць 520 КВт. Работы выконвалі РУП «Віцебскэнерга» і ТАА «Малая энергетыка».[2]

Клясціцкая ГЭС
Краіна
Месцазнаходжанне
Вадаём Нішча і Клясціцкае вадасховішча
Увод у эксплуатацыю 1959
Электрычная магутнасць, МВт 520 кВт
Клясціцкая ГЭС (Беларусь)
Клясціцкая ГЭС

Уведзена ў эксплуатацыю ў 1959 г. з вызначанай магутнасцю 30 КВт. Абслугоўваючы персанал — 16 чалавек. ГЭС дала першую электрычнасць наваколлю. Да 1969 года Клясціцкая ГЭС не была падключаная да энергасістэмы, таму, адпаведна патрэбам спажыўцоў, выпрацоўка электраэнергіі рэгулявалася напорам стурменя вады на турбіну. Станцыя забяспечвала электрычнасцю 19 навакольных калгасаў.[3]

Падчас рэканструкцыі адрэмантавана плаціна, берагі Нішчы, часова пушчанай у старое рэчышча, умацаваны спецыяльнымі гнуткімі матамі.[3]

Зноскі

  1. Курило Д. Шестая по счету…
  2. Афіцыйная старонка НВТАА…
  3. а б Наумова А. "Станционный…

Літаратура правіць

  • Афіцыйная старонка НВТАА «Малая энергетыка»
  • Курило Д. Шестая по счету малая гидроэлектростанция в Витебской области готовится к запуску турбин // БЕЛТА: Экономика. 29.08.2008.
  • Масловская О. Энергия воды // Віцебскі рабочы. — 2010. — 28 авг. — С. 6.
  • Наумова А. «Станционный смотритель» Василий Лопатин // Народнае Слова. — 2011. — 9 сент.