Клятное (Пухавіцкі раён)

Пухавіцкі раён

Клятно́е[1] (трансліт.: Kliatnoje, руск.: Клетное) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета.

Вёска
Клятное
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
86 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Клятное на карце Беларусі ±
Клятное (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Клятное (Пухавіцкі раён)
Клятное (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Клятное (Пухавіцкі раён)

ГеаграфіяПравіць

Знаходзіцца за 27 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы.

ГісторыяПравіць

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

У XIX - XX ст. у Амельнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы часПравіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 года - ліпені 1920 года вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля рэвалюцыі працавала працоўная школа 1-ай ступені.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У 1942-1943 гг. было расстраляна 23 жыхары вёскі.

Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Сінчанскага сельсавета[2].

НасельніцтваПравіць

  • 1816 — 22 двары, каля 140 жыхароў.
  • На пачатку XX ст. - 54 двары, 357 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 — 45 двароў, 86 жыхароў.

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

ЛітаратураПравіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

СпасылкіПравіць