Кляштар канонікаў латэранскіх (Быхаў)

Кляштар канонікаў рэгулярных латэранскіх — колішні рымска-каталіцкі сакральны комплекс у Быхаве, узведзены ў XVII ст. Знаходзіцца на высокім правым беразе ракі Дняпро, на поўнач ад замка. У склад комплексу ўваходзіў касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, які ў 1960-я зруйнавалі савецкія ўлады.

Сакральны комплекс
Кляштар канонікаў рэгулярных латэранскіх
Будынак кляштара
Будынак кляштара
53°31′09,98″ пн. ш. 30°15′28,64″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Быхаў
Дата заснавання XVII ст.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Кляштар, да 1918
 
Краявід Быхава: замак і кляштар (праваруч)

У 1619 уладальнікі Быхава Хадкевічы[1] фундавалі ў ім кляштар канонікаў латэранскіх з драўляным касцёлам пад тытулам Святога Казіміра. У 1765 тагачасныя ўладальнікі места Сапегі збудавалі на месцы драўлянага новы мураваны касцёл пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Пасля здушэння вызваленчага паўстання (18301831) улады Расійскай імперыі скасавалі кляштар[2], у будынках якога размясцілася жаночая гімназія. Пазней у кляштарным корпусе працавала расійская вязніца.

У наш час у колішнім кляштары працуе аўтамабільная школа, будынак дагэтуль не вярнулі каталікам.

Зноскі

  1. к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 394.
  2. к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 395.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць