Клімаўка (Гомельскі раён)
вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
Клі́маўка[1] (трансліт.: Klimaŭka, руск.: Климовка) — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Прыбыткаўскага сельсавета.
Вёска
Клімаўка
|
Транспартная сетка
правіцьПраз вёску праходзіць аўтамабільная дарога Н4093 Калініна — Церахоўка. На заходнім ускрайку вёскі — чыгуначная станцыя Каравышань.
Гісторыя
правіцьЗа 400 м на ўсход ад вёскі, на рацэ Вуць знаходзіцца гарадзішча (памерам 30×20 м).
Назва, напэўна, паходзіць ад першага пасяленца.
У 19 ст. пабудаваны невялікі шклозавод.
У 1926—1954 гадах цэнтр Клімаўскага сельсавета.
Дынаміка насельніцтва
правіць- 1909 год — у вёсцы 20 жыхароў, побач аднайменны фальварак
- 1926 год — 137 жыхароў, 30 двароў
- 1959 год — 186 жыхара
- 2004 год — 876 жыхароў
- 2009 год — 872 жыхары
Вядомыя асобы
правіць- Алег Уладзіміравіч Чысцік (1940—2014) — беларускі аграглебазнавец, аграхімік. Доктар сельскагаспадарчых навук.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх