Клімент XIV

249-ы Папа Рымскі (1769—1774)
(Пасля перасылкі з Клімент XIV (Папа Рымскі))

Клімент XIV (лац.: Clemens PP. XIV), свецкае імя Ларэнца Джавані Вінчэнца Антоніа Ганганелі (італ.: Lorenzo Giovanni Vincenzo Antonio Ganganelli; 31 кастрычніка 1705, Сантарканджэла-дзі-Раманья — 22 верасня 1774, Рым) — Папа Рымскі з 19 мая 1769 да 22 верасня 1774.[3]

Клімент XIV
лац.: Clemens PP. XIV

Герб
249-ы Папа Рымскі
19 мая 1769 — 22 верасня 1774
Папярэднік Клімент XIII
Пераемнік Пій VI
кардынал
з 24 верасня 1759
Дзейнасць каталіцкі святар, манах, рымска-каталіцкі біскуп, Папа Рымскі
Нараджэнне 31 кастрычніка 1705(1705-10-31)[1][2][…]
Смерць 22 верасня 1774(1774-09-22)[1][2][…] (68 гадоў)
Пахаванне
Прыняцце свяшчэннага сану 1731
Кардынал з 1759
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады і пачатак кар’еры ў касцёле правіць

Сын доктара Ларэнца Ганганелі і Анджэлы Серафіны Марыі Мазы. Спачатку атрымліваў адукацыю ў Верук’ё, у езуіцкім калегіуме ў Рыміні, а потым у піярскай школе ў горадзе Урбіна. 15 мая 1823 г. ва ўзросце 19-ці гадоў уступіў у ордэн канвентуальных францысканцаў, прыняўшы імя Ларэнца Франчэска, а 18 мая 1824 г. даў манаскія абяцанні.

З 1724 па 1728 гг. служыў у манастырах Урбіна, Пезара, Фана, Раканаці, Рыма і вывучае тэалогію. Працягнуўшы свае штудыі пад кіраўніцтвам Антонія Луцы, у 1731 г. ён атрымаў ступень доктара тэалогіі. Неўзабаве пасля гэтага быў высвечаны на кзяндза і амаль дзесяць гадоў выкладаў філасофію і тэалогію ў Балонні, Мілане і Асколі.

Па вяртанні ў Рым быў прызначаны рэгентам калегіума, дзе некалі сам навучаўся, а ў хуткім часе — абраны генералам ордэна канвентуальных францысканцаў (1741). Пазней ён адмовіўся ад гэтай пасады. Хадзілі чуткі, што гэта звязана з яго жаданнем далейшага кар’ернага роста ў рымска-каталіцкім касцёле. У гэты час Ганганэлі зблізіўся з Бенедыктам XIV і ў 1758 г. атрымаў адказную пасаду ў Рымскай курыі. 24 верасня 1759 г. наступны папа, Клімент XIII, па патрабаванні генерала езуітаў Ларэнца Рычы уручыў яму кардынальскую шапку.

Абранне Папам правіць

Пасля смерці Клімента ХІІІ 15 лютага 1769 г. з ініцыятывы каталіцкіх манархаў Еўропы быў скліканы канклаў, на парадку дня якога паўстала не толькі абранне новага рымскага пантыфіка, але таксама пытанні супрацьстаяння езуітам, якія набылі празмерны ўплыў на ўнутрыпалітычныя і міжнародныя справы. Пры падтрымцы Францыі, якая бачыла ў Ганганэлі надзейнага саюзніка ў барцьбе з Таварыствам Ісуса, 19 мая 1769 г. ён быў абраны папам, а 4 чэрвеня таго ж года — каранаваны пад імем Клімента ХІV.

Дзейнасць на папскім прастоле правіць

Пад націскам дынастыі Бурбонаў 21 ліпеня 1773 г. Клімент ХІV быў вымушаны прыняць папскае брэвэ Dominus ac Redemptor аб скасаванні Таварыства Ісуса. Маёмасць езуітаў была канфіскаваная, а іх генерал Ларэнца Рычы, які некалі так паспрыяў кар’еры будучага папы, апынуўся ў вязніцы, дзе не дачакаўшыся вызвалення і памёр. Ордэн працягнуў сваё існаванне ў Прусіі (да 1780 г.) і Расійскай імперыі, уладары якіх праігнаравалі папскае пасланне.

 
Надмагілле Клімента XIV

Смерць правіць

У 1774 г. узрост і цяжкія перажыванні з-за няўдач на папскім полі дзейнасці моцна адбіліся на здароўі Клімент ХІV. З 10 верасня ён ужо быў не здольны ўзняцца з ложку і 22 верасня 1774 г. памёр. Хуткае пагаршэнне стану здароўся пантыфіка і смерць спарадзілі чуткі, пра тое што яго атруцілі езуіты.

Пахаваны ў Рыме Яго надмагілле распрацавана скульптарам Антоніа Кановай і знаходзіцца ў касцёле Дванаццаці святых апосталаў Хрыста (Santi Apostoli).

Зноскі