Кліменцій Пятровіч Шут

Кліме́нцій Пятро́віч Шут[1] (1925, в. Плецявішча, Чэрвеньскі раён — 7 студзеня 1969) — беларускі археолаг.

Кліменцій Пятровіч Шут
Дата нараджэння 1925
Месца нараджэння
Дата смерці 7 студзеня 1969(1969-01-07)
Грамадзянства
Род дзейнасці археолаг
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

У 1960 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 3 1960 г. навуковы супрацоўнік сектару археалогіі Інстытута гісторыі АН Беларусі. У 19591961 гадах удзельнічаў у працы Мінскай археалагічнай экспедыцыі, з 1963 года даследаваў гарадзішчы ранняга жалезнага веку на поўначы Беларусі, на многіх гарадзішчах правёў шурфоўку (неглыбокая вертыкальная выпрацоўка для разведкі выкапняў). Адкрыў і ўвёў у навуковы ўжытак больш за 10 археалагічных помнікаў. Падрыхтаваў археалагічную карту паўночнай Беларусі са спісам гарадзішчаў.

Сярод апублікаваных прац:

  • Городище Дворище // Вопросы археологии. — Мн., 1966.;
  • Городище Клубчичи Ушачского района // Древности Белоруссии. — Мн., 1969.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.

Літаратура правіць