Кнуд Бе́ргслін (нарв.: Knud Bergslien; 1827 — 27 лістапада 1908, Осла) — нарвежскі мастак і педагог.

Кнуд Бергслін
Фатаграфія
Дата нараджэння 1827(1827)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1908(1908-11-27)
Месца смерці
Месца пахавання
Падданства Flag of Norway.svg Нарвегія
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Уплыў на Hanna Lund[d]
Узнагароды
Royal Order of Vasa
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Паходзіў з сем'і з мастацкімі традыцыямі. Брат скульптара Брыйнульфа Бергсліна і дзядзька мастака і скульптара Нільса Бергсліна. Ва ўзросце 18 гадоў К. Бергслін завербаваўся ў армію салдатам, таму што меў патрэбу ў грошах для навучання маляванню. Затым вучыцца ў бергенскай школе малюнка Ганса Рэўша. У 18441852 вывучае жывапіс у Антверпене, у перыяд 18501851 жыве ў Парыжы. З 1855 па 1869 вучыцца і працуе ў Дзюсельдорфе, належаў да Дзюсельдорфскай школе жывапісу. Пазней супрацоўнічаў з нарвежскімі мастакамі Хансам Гудэ і Адальфам Тыдэмандам. Пасля вяртання на радзіму К. Бергслін быў дырэктарам Школы жывапісу ў Осла. У 1875 годзе быў узнагароджаны каралём Швецыі і Нарвегіі Оскарам II ордэнам Вазы.

Кнуд Бергслін быў майстрам партрэтнага жывапісу, пісаў таксама сцэны з народнага жыцця і з гісторыі Нарвегіі.

ГалерэяПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.