Кнуд Лавард
Кнуд Лавард (дацк.: Knud Lavard, 12 сакавіка 1096 — 7 студзеня 1131) — сын караля Даніі Эрыка I.
Кнуд Лавард | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
дацк.: Knud Lavard | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Магнус Моцны | ||||||
Спадчыннік | Вальдэмар I Вялікі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Святаполк, князь бодрычаў | ||||||
Пераемнік | Прыбыслаў Вагрскі і Ніклат | ||||||
Нараджэнне |
12 сакавіка 1096 |
||||||
Смерць |
7 студзеня 1131 (34 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Эстрыдсены | ||||||
Бацька | Эрык I | ||||||
Маці | Бодыль Тургатсдатэр[d] | ||||||
Жонка | каля Інгеборга Мсціслаўна[1][2] | ||||||
Дзеці | Вальдэмар I Вялікі[1], Christina of Denmark[d][3], Margrethe Knudsdatter[d] і Katarina Knudsdatter[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Герцаг Шлезвіга
правіцьНа выбарах караля пасля смерці Эрыка I Кнуд не разглядаўся ў якасці прэтэндэнта, паколькі яму ў той час было менш 10 гадоў. У выніку каралём быў выбраны брат Эрыка Нільс. У 1115 годзе[4] кароль зрабіў яго ярлам Паўднёвай Ютландыі (Шлезвіга), і наступныя 15 гадоў ён правёў у бітвах з вендамі. Пазней Кнуд сам абвясціў сябе герцагам (дацк.: hertug) Шлезвіга.
Урэшце Кнуду ўдалося ўсталяваць мір на мяжы, а пасля таго як у 1129 княжацкі род вендаў загас, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі зрабіў яго князем і дараваў тытул герцага Гольштэйнскага.
Кароль бодрычаў
правіцьКнуд, купіўшы ў 1129 годзе ў Лотара права называцца каралём бодрычаў, прызнаў сябе васалам імператара. У гэты ж год ён уварваўся ў сваё каралеўства і заснаваў Альберг. Паланіўшы падчас уварвання іншага прэтэндэнта на трон Прыбыслава[5] і Ніклата («старэйшага ў бодрыцкай зямлі»), Кнуд стаў кіраваць над бодрычамі. Палонныя ў кайданах былі адпраўлены ў вязніцу Шлезвіга, дзе і знаходзіліся да таго часу пакуль не заплацілі выкуп і не прызналі Кнута сваім кіраўніком.
Кнуд быў заступнікам Віцэліна і Людальфа, якія працягвалі хрысціянізацыю земляў.
Забойства і яго наступствы
правіцьКнуд быў даволі папулярны і ўспрымаўся як пераемнік свайго дзядзькі, гэтым ён нажыў сабе ворагаў пры каралеўскім двары, якія падвяргалі сумневу яго лаяльнасць і асцерагаліся яго блізкасці да імператара, васалам якога ён быў як валадар Гольштэйна. Невядома, ці мелі падазрэнні падставу, але ў 1131 годзе яго супернік, сын караля Нільса Магнус, арганізаваў забойства Кнуда — у лесе Харальдстэд (дацк.: Haraldsted) на поўнач ад Рынгстэда ў цэнтры Зеландыі.
Гэта забойства справакавала паўстанне, якое перарасло ў грамадзянскую вайну. У вырашальнай бітве паміж прыхільнікамі дзвюх партый 4 чэрвеня 1134 годзе ля бухты Фотэвік у Сконэ Магнус загінуў, Нільс бег, але пазней таксама быў забіты. Барацьба за трон працягвалася яшчэ шмат гадоў, пакуль у 1157 да ўлады не прыйшоў сын Кнуда Вальдэмар, які нарадзіўся праз некалькі дзён пасля яго смерці. Папулярнасць у народзе, каварнае забойства і наступнае ўзыходжанне яго сына спрыялі хуткай кананізацыі Кнуда ў 1170 годзе.
Сваю мянушку Lavard Кнуд атрымаў ад вендаў (абадрытаў), яна азначае Валадар. Гэта слова мае то ж паходжанне, што і англ. Lord.
У 1131 годзе пасля гібелі Кнуда Лаварда бодрыцкую дзяржаву падзялілі Прыбыслаў і Ніклат.
Сям’я
правіцьПрыблізна з 1116 года муж Інгеборгі, дачкі Мсціслава Вялікага
- Маргарэт
- Крысцін Жонка Магнуса IV Сляпога.
- Катрын Жонка Праслава, трэцяга сына Ніклата
- Вальдэмар I Вялікі (1131—1182) Кароль Даніі з 1157. Жанаты на Сафіі Рускай.
Зноскі
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Напрыклад KNUD "Lavard/the Lord" (англ.). Foundation for Medieval Genealogy., Knut IV. Laward (ням.). Genealogie des Mittelalters. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2013. Іншыя крыніцы называюць 1119 год Slesvik . Regnal chronologies. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2013.
- ↑ Гельмальд называе яго пляменнікам Генрыха 49. Пра Кнута
Літаратура
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кнуд Лавард
- KNUD "Lavard/the Lord" (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 28 снежня 2012.
- Knut IV. Laward (ням.). Genealogie des Mittelalters. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2013. Праверана 28 снежня 2012.