Князь-возера (балет)

(Пасля перасылкі з Князь-возера, балет)

Князь-возера — балет у 4 актах 7 карцінах[1] кампазітара В. А. Залатарова, пастаўлены К. А. Мулерам у 1949 годзе[2]. Дырыжор — І. А. Гітгарц, Б. Мардвінаў(руск.) бел..

Князь-возера
Афіша/постар/сцэна
Жанр балет
Заснаваны на лібрэта М. М. Клімковіч
Кампазітар В. А. Залатароў
Рэжысёр Б. Мардвінаў(руск.) бел.
Харэограф К. А. Мулер
Акцёры С. У. Дрэчын
А. В. Нікалаева
Краіна БССР
Год 1949

СюжэтПравіць

Лібрэта спектакля напісаў М. М. Клімковіч у сааўтарстве з В. Вайноненам(руск.) бел.[3] на матэрыяле беларускага музычнага фальклору[2]. У аснове сюжэна была пакладзена адна з старажытных палескіх легенд[4] аб возеры — грозным помсніку за крыўды і здзекі феадалаў над простым народам. Возера з'яўлялася нейкім сімвалам тых сіл прыроды, што дапамагаюць двум закаханым — Васілю і Надзейцы — перамагчы жорсткага «чорнага князя», які гіне разам са сваім замкам і ўсёй баявой дружынай у водах возера, якое выйшла з берагоў[2].

ХарэаграфіяПравіць

 
Сцэна з балета. 1949.

Балетмайстар удала знайшоў рашэнне масавых, ансамблевых і сольных танцаў, узбагаціў танцавальную лексіку фальклорнымі элементамі[5]. У балеце пастаўлены беларускія народныя танцы «Крыжачок» і «Лявоніха»[6][7].

Спецыяльна для спектаклю К. Мулерам быў пастаўлены сцэнічны танец «Вяночак», у якім адлюстраваліся тыповыя рысы дзявочых карагодаў. Пазней гэты танец увайшоў у рэпертуар многіх дзяржаўных і самадзейных мастацкіх калектываў[8].

АкцёрыПравіць

Уплыў на культуруПравіць

На музыку «Князь-возера» пазней былі пастаўлены яшчэ два балетных спектакля: «Аповесць пра каханне» (1953) і «Палымяныя сэрцы» (1955)[2].

УзнагародыПравіць

Група стваральнікаў і ўдзельнікаў спектакля (кампазітар В. А. Залатароў, балетмайстар К. А. Мулер, мастак С. П. Нікалаеў, акцёры С. У. Дрэчын і А. В. Нікалаева) былі ў 1950 г. удастоены звання лаўрэатаў Сталінскай прэміі[12].

Зноскі

  1. КНЯЗЬ-ОЗЕРО (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 ПИОНЕР БЕЛОРУССКОГО БАЛЕТА (руск.) 
  3. Юбілей
  4. Тэкст легенды
  5. История Национального академического Большого театра оперы и балета Республики Беларусь (руск.) 
  6. Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил.
  7. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. (бел.) 
  8. «ВЯНОЧАК»
  9. Валерий Миронов: полвека на балетной сцене (руск.) 
  10. БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
  11. РЯЖЕНОВА Лидия Михайловна (руск.) 
  12. Настаўнік і творца

СпасылкіПравіць