Князі пінскія

(Пасля перасылкі з Князь пінскі)

Спіс пінскіх князёў — спіс князёў, якія кіравалі Пінскім княствам. У артыкуле прыведзены спіс князёў з падзелам паводле дынастыі і перыяду кіравання.

Першыя князіПравіць

Першы незалежны князь Тураўскага княства Юрый Яраславіч памёр паміж 1167—1170 гг., напэўна ён падзяліў Тураўскае княства паміж сваімі сынамі. Іван стаў тураўскім князем, Святаполк — пінскім, Яраслаў — клецкім, Глеб — дубровіцкім, Яраполк — гарадзецкім, з гэтага часу ў Тураўскім княстве пачынаецца феадальная раздробленасць.

Другі сын Юрыя Яраславіча — Святаполк Юр’евіч, які атрымаў ва ўдзел Пінскае княства, стаўшы родапачынальнікам пінскай галіны Ізяславічаў. Пазней Пінск, як другі горад Тураўскай зямлі, пераходзіў да другога па старшынстве Юр’евіча. Пачынаючы з Уладзіміра Святаполкавіча, сына Святаполка Юр’евіча, у Пінску ўсталяецца свая галіна дынастыі Ізяславічаў, а Пінск па важнасці і сіле выходзіць на першае месца ў Тураўскай зямлі.

Пералік пінскіх князёўПравіць

Ізяславічы
  1. Святаполк Юр’евіч (11571170)
  2. Яраслаў Юр’евіч (11701190)
  3. Яраполк Юр’евіч (11901204)
  4. Уладзімір Святаполкавіч (12041223)
  5. Расціслаў Святаполкавіч (12231228
  6. Уладзімір Уладзіміравіч (12281229
  7. Расціслаў Святаполкавіч (12291232)
  8. Міхал Уладзіміравіч (12321247)
  9. Фёдар Уладзіміравіч (12471262)
  10. Юрый Уладзіміравіч (12621290)
  11. Дзямід Уладзіміравіч (12901292)
  12. магчыма Яраслаў Юр'евіч (князь пінскі)1292)
  13. магчыма Васіль Яраславіч (князь пінскі) (да 1318)
    Гедзімінавічы
  14. Нарымонт-Глеб Гедзімінавіч (13201348
  15. Васіль Нарымонтавіч (1348—1390) 
  16. Фёдар Васілевіч Нарымонтавіч (1390—1398)
  17. Юрый Нарымонтавіч (да 1398—да 1410
  18. Аляксандр Нос (да 1410 — пасля 1435/да кастрычніка 1436), завяшчаў сярод іншага Пінск вял.кн. Жыгімонту Кейстутавічу
  19. Жыгімонт Кейстутавіч (пасля 14351440), як вялікі князь літоўскі 
  20. Казімір Ягелончык (14401452), як вялікі князь літоўскі 
  21. Юрый Сямёнавіч Нарымонтавіч (1452—1470)
    наданнем караля Казіміра
  22. Марыя Янаўна Гаштольд (14711501)
  23. Фёдар Іванавіч Яраславіч (15011522), як зяць і прывілеем караля отчыч
1522 год — скасаванне ўдзела

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Грушевский А. С. Пинское полесье : Ист. очерки. Ч. 1-[2]. — Киев : тип. Ун-та св. Владимира Н. Т. Корчак-Новицкого, 1901—1903. — 2 т.; 25. [Туров, Городок и Пинск в составе В. К. Литовского. Пинское староство к. Боны]. XIV—XVI вв.; [Пинские акты XV—XVI вв.]. — 1903. — 398 с. разд. паг., 2 л. карт. — Ч. 2.
  • Лысенко П. Ф. Древний Пинск, XI—XIII вв. — Пинск : Пинская региональная типография, 2007. — 171 с., [2] л. цв. ил. : ил.
  • Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1